Справай Віктара Ганчара ў Еўропе зоймецца Міжпарламенцкі саюз (Радыё Свабода)

2004 2004-06-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 чэрвеня ў Страсбуры закончылася чарговая сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, на пленарных паседжаньнях якой беларускае пытаньне не закраналася. Аднак па-за межамі сэсійнае залі адбыліся кансультацыі, вынікам якіх могуць стаць дзьве важныя падзеі, сказаў у інтэрвію Радыё Свабода Хрыстас Пургурыдэс, аўтар ухваленага ПАРЭ дакладу “Зьніклыя асобы ў Беларусі”.

Паводле спадара Пургурыдэса, падчас страсбурскай сэсіі адбыліся кансультацыі сяброў камітэту ў справе юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека з прадстаўнікамі камітэту правоў чалавека парлямэнтароў МПС — Міжпарлямэнцкага саюзу, у якім прадстаўлены Нацыянальны сход Беларусі. Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў на чале беларускіх дэлегацыяў часта езьдзіць на паседжаньні МПС, але цяпер, пасьля дакладу Хрыстаса Пургурыдэса, адмысловы камітэт МПС, які створаны дзеля абароны сябраў парлямэнтаў, зоймецца справай Віктара Ганчара, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў.

Як чакаецца, на наступным тыдні будзе абнародаваная супольная дэклярацыя двух камітэтаў — ПАРЭ ды МПС — у справе зьнікненьня спадара Ганчара. Мяркуецца, што дэклярацыя запатрабуе звальненьня генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана, і Нацыянальны сход, які не адрэагаваў на такі ж заклік з боку ПАРЭ, куды яго не запрашаюць, будзе вымушаны даць нейкі адказ з гэтай нагоды Міжпарлямэнцкаму саюзу.

Хрыстас Пургурыдэс сказаў, што гэтыя кансультацыі з прадстаўнікамі МПС былі ў Страсбуры першай галоўнай падзеяй у дачыненьні да Беларусі, і дадаў:

(Пургурыдэс: ) “Мы мелі таксама пытаньне пра галадоўку на парадку дня камітэту правоў чалавека, але ў сераду — дзень, калі мы сабраліся, — мы даведаліся, што галадоўка была спыненая”.

Таму другой і апошняй галоўнай беларускай падзеяй у Страсбуры стала абмеркаваньне наступстваў дакладу спадара Пургурыдэса пра зьніклых з выканаўчым органам Рады Эўропы.

(Пургурыдэс: ) “Ён быў абмеркаваны ў Камітэце міністраў. Яны папрасілі сакратарыят камітэту падрыхтаваць прапановы, якія разгледзяць, мажліва, на пачатку ліпеня, на наступным паседжаньні”.

Карэспандэнт Радыё Свабода спытаўся ў спадара Пургурыдэса, ці ёсьць нейкія навіны наконт мажлівых крымінальных працэдураў супраць беларускіх чыноўнікаў у іншых краінах Эўропы ды ці можа ён ужо назваць тыя дзьве краіны, якія гатовыя распачаць судовыя працэсы ў справе зьніклых.

(Пургурыдэс: ) “О, не, не! Ёсьць штосьці, што было прадпрынятае пракурорскімі службамі саміх гэтых краінаў. Гэта ня тое, дзе мы можам адыграць нейкую рэальную ролю”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international