Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Дзеці і жонка Валерыя Леванеўскага адмовіліся даваць паказаньні

25.06.2004.

24 чэрвеня ў Ленінскую пракуратуру Горадні выклікалі дзяцей і жонку Валерыя Леванеўскага — для дачы паказаньняў у якасьці сьведкаў па крымінальнай справе аб публічнай абразе прэзыдэнта Лукашэнкі. Абвінавачанымі па гэтай справе зьяўляюцца сам кіраўнік страйкаму прадпрымальнікаў краіны і ўдзельнік Еўрапейскай Кааліцыі “Свабодная Беларусь” Валеры Леванеўскі, які сядзіць у гарадзенскім сьледчым ізалятары, і ягоны намесьнік Аляксандар Васільеў.

Сьледчы пракуратуры паведаміў Леванеўскім, што яны могуць адмовіцца даваць паказаньні супраць сваіх сваякоў. І ўсе яны: сыны Валерыя — Зьміцер, Уладзімер, дачка Кацярына і жонка Марына выкарысталі гэтую магчымасьць і даваць паказаньні адмовіліся.

Зьміцер і Ўладзімер Леванеўскія два тыдні таму падавалі ў пракуратуру пісьмовую просьбу аб спатканьні з бацькам, але дазволу пакуль не атрымалі. Сьледчы Альфрэд Танкевіч таксама ня даў хлопцам канкрэтнага адказу на пытаньне, калі такая сустрэча можа адбыцца. Дагэтуль спатканьне з мужам у сьледчым ізалятары мела толькі Марына Леванеўская, нагадвае Радыё Свабода.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования