CPJ крытыкуе "рэпрэсіўную тактыку" беларускага кіраўніцтва

2004 2004-06-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 чэрвеня Камітэт абароны журналістаў (CPJ) звярнуўся да А. Лукашэнкі з лістом пратэсту з нагоды дэпартацыі журналіста Міхаіла Падаляка. "Падаляк - трэці замежны журналіст, дэпартаваны з Беларусі за апошнія 6 гадоў", - нагадвае CPJ.
Арганізацыя разглядае гэты выпадак у кантэксце ўсёй "рэпрэсіўнай тактыкі", якую выкарыстоўвае беларускае кіраўніцтва, каб пазбегнуць крытыкі на свой адрас і задушыць галасы апазіцыі. Камітэт прыгадвае нядаўняе прыпыненне на 3 месяцы газеты "Рабочая салідарнасць", асуджэнне на 2,5 гады абмежавання волі Аксаны Новікавай, вымушанае закрыццё беларускага бюро IREX у 2003 г.
"Беларуская Канстытуцыя гарантуе свабоду прэсы і свабоду выказвання, але ваш урад парушае гэтыя базавыя прынцыпы, - гаворыцца ў звароце. - Апошнія дзеянні вашай адміністрацыі выклікаюць асаблівую заклапочанасць напярэдадні восеньскіх парламенцкіх выбараў. Мы заклікаем вас адмяніць артыкулы пра паклёп у вашым Крымінальным кодэксе, спыніць палітычна матываваную кампанію супраць незалежнай журналістыкі ў Беларусі і прызнаць, што Вы і Ваша адміністрацыя знаходзіцеся ў цэнтры публічных дыскусій і павінны талерантна ставіцца да крытыкі ў свой адрас і да грамадскага кантролю. Спробы закрыць рот апанентам толькі пацвярджаюць прагнозы наконт таго, што будучыя парламенцкія выбары наўрад ці будуць свабоднымі і дэмакратычнымі", - гаворыцца ў лісце CPJ. (БАЖ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international