Затрыманне карэспандэнта Радыё "Свабода"

2004 2004-06-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 22-га чэрвеня каля будынка Дом ўраду быў затрыманы карэспандэнт Радыё "Свабода" Юры Свірко. Журналіст спрабаваў трапіць на паседжанне сесіі Палаты прадстаўнікоў на падставе афіцыйнай акрэдытацыі, аднак на ўваходзе быў спынены міліцыяй.
Як паведаміла Радыё "Свабода", Ю. Свірко паказаў пропуск на ўваход у Палату з пячаткай службы бяспекі і пазнакай "сапраўдны да 31 снежня 2004 г.", а таксама пасведчанне аб рэгістрацыі Радыё "Свабода" ў МЗС, сапраўднае да 9 красавіка 2005 года. Убачыўшы назву радыё, ахоўнік у форме службы бяспекі прэзідэнта заявіў, што яго не прапусціць. Карэспандэнт уключыў дыктафон і спытаўся, на якой падставе яму забаронены ўваход у Палату прадстаўнікоў, але ахоўнік забраў у журналіста тэхніку і выбег з будынка. Пасля гэтага сп-ра Свірко адразу схапілі людзі ў цывільным, заламалі рукі і выпіхнулі з будынка. Супрацоўнік службы бяспекі знішчыў запісы на дыктафоне журналіста і толькі пасля гэтага аддаў яму тэхніку.
Сведкамі гэтых падзеяў сталі кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску Эбергард Хайкен і кіраўніца дэлегацыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ута Цапф. Спн. Цапф заявіла, што "такога яна яшчэ ніколі не бачыла".
Ю. Свірко зноў паспрабаваў прайсці ў будынак, аднак на ўваходзе невядомы чалавек у цывільным забраў у яго абодва акрэдытацыйныя пасведчанні, заявіўшы, што яны цяпер несапраўдныя, і загадаў "ачысціць памяшканне". Калі Юры Свірко папрасіў яго паказаць пасведчанне, да ўваходу ў Дом ураду падбеглі 6 чалавек у цывільным, схапілі журналіста і пацягнулі ў машыну УАЗ з чырвоным міліцэйскім нумарам МН0773. У машыне Ю. Свірко забаранілі тэлефанаваць і адказваць на тэлефанаванні. Начальнік групы запытаўся ў журналіста, дзе ён жыве: "Мы вас туды зараз адвязем, - паабяцаў ён. - І за гэта грошы не возьмем - лічыце, што гэта таксі". Юры Свірко назваў вуліцу Энгельса, і аўтамабіль давёз яго да рэдакцыі газеты "Народная воля", дзе карэспандэнта "Свабоды" выпусцілі на волю. (БАЖ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international