Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


З Беларусі дэпартаваны журналіст недзяржаўнай газеты "Время" грамадзянін Украіны Міхаіл Падаляк

21.06.2004.

Журналістам, палітыкам і грамадскім дзеячам, якія сабраліся на вакзале перад адпраўленнем цягніка "Мінск-Адэса" (пасля 11.00), не дазволілі развітацца з калегам. Вокны былі шчыльна зацягнутыя ралетамі, а ў купэ, дзе ўтрымліваўся М. Падаляк, упусцілі толькі журналістаў БТ.
Як паведамілі "Інтэрфаксу" у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, падставай для дэпартацыі Падаляка стала тое, што ён "з'яўляецца арганізатарам выпуска газеты "Время", апублікаваныя артыкулы ў якой утрымліваюць заклікі да кансалідацыі радыкальнай апазіцыі з мэтай супрацьдзеяння дзяржаўным органам Беларусі, што можа прывесці да дэстабілізацыі грамадзянскай згоды і палітычнай сітуацыі ў рэспубліцы". Рашэнне прынята ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 25 Закона "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі" і Палажэннем аб парадку дэпартацыі замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства. Журналісту нельга ўяджаць на тэрыторыю Беларусі напрацягу 5 гадоў.
Як распавяла сабраным на платформе жонка М. Падаляка Ірына (грамадзянка Беларусі), каля 7-й раніцы 21-га чэрвеня да іх у кватэру пачалі настойліва званіць. Калі гаспадары адчынілі дзверы, у памяшканне ўвайшлі прыкладна 8 чалавек - міліцыянты і людзі ў цывільным, сярод якіх быў таксама чалавек з відэакамерай. Яны далі журналісту 15 хвілінаў на тое, каб сабраць рэчы, загадалі ўзяць з сабой грошы і павезлі ў невядомым накірунку.
Наконт далейшых планаў сям'і Падаляк Ірына пакуль не можа сказаць нічога канкрэтнага: яны з мужам не паспелі нават перамовіцца. Яна паведаміла, што ў Міхаіла на Украіне жывуць бацькі, але не пажадала ўдакладніць, у якім раёне.
Чакаецца, што пасля 14.00 КДБ выпусціць прэс-рэліз, у якім афіцыйна патлумачыць прычыны дэпартацыі журналіста. (БАЖ)

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования