Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі замоўчваюць палітычную галадоўку дэпутатаў

16.06.2004.

Дзяржаўныя газэты 15 чэрвеня зноў не падалі паведамленьняў пра палітычную галадоўку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якая цягнецца ўжо трынаццаты дзень.

Спачатку пра галадоўку паведамлялі, але потым дзяржаўныя СМІ раптам замоўклі. Камэнтуе сытуацыю актывіст Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які галадуе разам з дэпутатамі на кватэры Валерыя Фралова: “Убачыўшы рэакцыю людзей на галадоўку, улады вырашылі гэта замоўчваць. Недзе да пачатку выбараў яны будуць максымальна замоўчваць факт існаваньня апазыцыі, дэпутатаў “Рэспублікі”, любую інфармацыю аб існаваньні й дзейнасьці апазцыі. Але на верасень рыхтуецца такі масіраваны ўдар у выглядзе сэрыялаў тыпу “Дзеці хлусьні”, які будзе на 8–10 сэрыяў, дзе будзе зубадрабільная, гёбэльсаўская прапаганда супраць апазыцыі, так што ўлады тут затаіліся на час, і мы ўбачым вельмі моцны наступ на апазыцыю ў дзяржаўных СМІ”.

Штодня а 18 гадзіне на сустрэчу грамадзянаў з галадоўнікамі прыяжджае здымачная група першага каналу Беларускага тэлебачаньня, робіць відэаздымкі, карэспандэнт задае пытаньні, але ў тэлеэфіры інфармацыя не падаецца. Перад тэлекамэрай Валеры Фралоў і Сяргей Скрабец: “Мы зь нецярпеньнем чакаем рэпартажаў Беларускага тэлебачаньня. Мы вас чакаем, а вас усё няма і няма. Кожны дзень вы прыяжджаеце сюды, як на працоўнае месца, і ніяк ня ўбачым”.

У кіраўніцтве БТ карэспандэнту Радыё Свабода паведамілі, што на сустрэчы з галадоўнікамі прыяжджае здымачная група аналітычнай праграмы “Ў цэнтры ўвагі”. У якой форме будуць скарыстаныя відэаздымкі, намесьнік генэральнага дырэктара АТН Людміла Кавалёва не паведаміла.

Дэпутаты Ўладзімер Парфяновіч і Срягей Скрабец аб працы тэлебачаньня і іншых дзяржаўных СМІ: “Адно турбуе, што яны сваіх подпісаў ня ставяць пад прадукцыяй. Зрабілі якую прадукцыю, а подпісу няма. А мы выступаем адкрыта, чаго баяцца, мы ж не сабе просім, а для людзей”. С.Скрабец: “Яны замоўчваюць ня толькі гэтую галадоўку, а ўсе падзеі, якія тычацца апазыцыйных сілаў. Ужо чатыры гады не асьвятляецца нават праца ў парлямэнце. БТ здымае нас ужо два тыдні, і было бы сьмешна, калі б яны не паказалі, каб мелі такую магчымасьць. Але ёсьць устаноўка, якую парушыць — азначае згубіць сваю працу, быць звольненым. Калі ў “Советской Белорусии” пра мяне пісалі такую хлусьню, што я напісаў рэдактару Паўлу Якубовічу, што вы робіце, надрукуйце лепей наш зварот і нашу праграму дэпутацкай групы. Яны абавязкова павінны былі гэта надрукаваць, але Якубовіч мне сказаў, што ён ніколі гэтага ня будзе рабіць, бо яму праца даражэй, чым закон”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования