17-18 чэрвеня ў Вярхоўнай Радзе Украіны будзе слухацца праблема палітычных зьнікненьняў у Беларусі

2004 2004-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17-18 чэрвеня 2004 году ў Кіеве пройдуць Міжнародныя грамадзкія слуханьні “Палітычныя зьнікненьні і па-засудовыя сьмяротныя пакараньні ў Рэспубліцы Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіне. Абарона ахвяраў: міжнародныя і нацыянальныя механізмы”.
Афіцыйнымі арганізатарамі Міжнародных грамадзкіх слуханьняў з’яўляюцца: Камітэт Вярхоўнай Рады Украіны па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй і Вінніцкая праваабарончая група. Месца правядзеньня Міжнародных слуханьняў – канферэнц-зала Вярхоўнай Рады Украіны.
У слуханьнях прымуць удзел Сьпецыяльны дакладчык Камітэту па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека ПАСЕ Хрыстас Пургурыдэс, Таццяна Цэрмачыч (Савет Еўропы), Упаўнаважаны Вярхоўнай рАды Украіны па правах чалавека Н.І. Карпачова, Старшыня Камітэту Вярхоўнай Рады Украіны па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй В.Н. Стратовіч, Дэпутат Вярхоўнай Рады Рыгор Амельчанка, Сяргей Кавалёў і Валянцін Гефтэр (Расійская Федэрацыя), прадстаўнікі Міжнароднай Амністыі і Хьюман Райтс Вотч.
З беларускага боку ў слуханьнях прымуць удзел Зінаіда Ганчар, Вольга Захаранка, Вольга Завадзкая, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў і СМІ. Да ўдзелу ў Міжнародных слуханьнях запрошаныя сябры дэпутацкай групы “Рэспубліка” Валерый Фралоў, Сяргей Скрабец і Уладзімір Парфяновіч (з прычыны галадоўкі ня змогуць прыняць удзелу ў слуханьнях), намесьнік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў, старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валерый Ліпкін, старшыня Камісіі па нацыянальнай бясьпецы Барыс Біккінік.
Па выніках слуханьняў плануецца прыняцце Рэзалюцыі.

Па дадатковую інфармацыю можна зьвязацца з Каардынатарам Віньніцкай праваабарончай групы Дзьмітрыем Гройсманам (+380-672-846450; +380-432-326321), з беларускага боку – са старшынёй “Незалежнага таварыства прававых дасьледваньняў) Аленай Танкачовай (+375 29 6757775).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international