Вядомыя нямецкія палітыкі патрабуюць ад кіраўніцтва Нямеччыны ўзяць пад кантроль сітуацыю з беларускімі галадоўнікамі

2004 2004-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомыя нямецкія палітыкі, сябры Бундэстагу Ўта Цапф, Герман Гроэ, Ірмгард Карвацкі, Меланіе Освальд ды іншыя занепакоеныя той палітычнай сытуацыяй, якая ўстанавілася ў Беларусі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, і выказваюць падтрымку сваім беларускім калегам Валеру Фралову, Уладзімеру Парфіновічу, Сяргею Скрабцу.

Апошнія беларускія падзеі абмяркоўваліся ў шэрагу дэпутацкіх групаў: па зьнешняй палітыцы, правах чалавека, гуманітарнай дапамозе.

Як лічаць нямецкія палітыкі, галадоўка-пратэст, якую ад 3-га чэрвеня вядуць апанэнты лукашэнкавага рэжыму і дa якой з кожным днём далучаюцца іншыя беларусы, ёсьць крайняй формай палітычнага супраціву і тоіць рэальную пагрозу для чалавечых жыцьцяў.

“Страйк мусіць скончыцца без ахвяраў, і ў гэтым павінна быць зацікаўленае і кіраўніцтва краіны, і апазыцыя. Урад Беларусі павінен пайсьці насустрач патрабаваньням галадоўнікаў”, – перакананыя сябры Бундэстагу.

Яны таксама бачаць неабходнасьць у тым, каб прысьпешыць афіцыйныя ўлады Беларусі накіраваць запрашэньні на выбары для назіральнікаў АБСЭ.

Сябры Бундэстагу патрабуюць ад кіраўніцтва Нямеччыны ўзяць пад пільны кантроль беларускую сытуацыю з тым, каб у гэтае апошняй дыктатуры Эўропы адбылася празрыстая выбарчая барацьба і прайшлі дэмакратычныя выбары. Заявы сябраў Бундэстагу распаўсюджаныя па каналах нямецкіх СМІ, паведамляе Радые Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international