viasna on patreon

Сустрэчу з выбаршчыкамі дэпутата Маларыцкага раённага Савету Уладзіміра Малея кваліфікуюць як “несанкцыянаваны сход” і зьбіраюцца прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасьці

2004 2004-06-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 красавіка 2004 году дэпутат Маларыцкага райсавету дэпутатаў Уладзімір Малей сустрэўся з выбаршчыкамі у вёсцы Струга Маларыцкага раёну. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Маларыцкага райвыканкаму: начальнік аддзелу інфармацыі Маларыцкага раёну Строк Сяргей Іванавіч і начальнік Маларыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юхімук Міхаіл Міхайлавіч, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Берасьцейшчыны.
На сустрэчы было ўзнятае пытаньне аб будове радыяцыйнага магільніку побач з вёскай Струга. У абласным камітэце прыродных рэсурсаў палічылі, што пабудова радыяцыйнага магільніку магчымая “пры умове ўзгадненьня запраектаваных мерапрыемстваў з грамадствам”. А як апынулася, мясцовае насельніцтва ў першыню чуе аб ужо пабудаваным радыяцыйным магільніку, і ня дзіўна выканаўчая ўлада надала грыф ДСК (Для службовага карыстаньня) праекту па захаваньні радыяцыйных адходаў. Абураныя жыхары правялі сход і прынялі рашэньне правесьці рэфэрэндум на тэрыторыі свайго Вялікарыцкага сельскага Савету. Дэпутат Малей У.У., юрыст па адукацыі, патлумачыў працэдуру арганізацыі і правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму згодна беларускага заканадаўства.
“Клапатлівец аб Беларускім народзе”, начальнік аддзелу інфармацыі Маларыцкага раёну Строк Сяргей Іванавіч паспрабаваў перавесьці гутарку з насельніцтвам у іншае рэчышча. Ён паведаміў, што соткі пад бульбу для жыхароў больш важная справа за радыяцыйны магільнік, а дэпутат Малей – БНФавец, а БНФ, як вядома, актыўна супрацоўнічала з фашыстоўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэткая заява была сустэтая прысутнымі агрэсіўна са шматлікімі папрокамі ў бок выканаўчай улады.
Праз некалькі дзён на Брэсцкім тэлебачаньні паказалі сюжэт аб сустрэчы дэпутата Малея з насельніцтвам ў вёсцы Струга і пабудаваным радыяцыйным магільніку.
Берасьцейскія ўлады ўбачылі, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю і прынялі контрмеры:
Спешна, з 20.05.2004г., пачала будавацца пад’яздная дарога да радыяцыйнага могільніку і перавозка радыяцыйнага грунту.
У адказ сябры Брэсцкага абласнога аддзяленьня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” выйшлі на вуліцы гораду з улёткамі “Радыёактыўны грунт – ў адселеную Чарнобыльскую зону!” З мэтай прыпыніць працы на магільніку старшыня Рады Брэсцкага абласнога аддзяленьня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” Вялічкін У.А. зьвярнуўся па дапамогу да экалягічных арганізацыяў замежжа.
З-за мяжы ў Брэсцкі аблвыканкам пасыпаліся запыты аб “радыяцыйным магільніку”. Адказы берасьцейскіх чыноўнікаў, мягка кажучы, не зусім адпавядалі рэчаіснасьці.
У Берасьцейскай прэсе пачалася кампанія па рэкляме “добрых” бакоў вывазу радыёактыўнага грунту з аб’ектаў “802” і “Заходні” на магільнік:
- маўляў у Берасьці 300000 жыхароў, а на вёсцы меней;
- тлумачыць, што распрацаваны праект цалкам забясьпечвае бясьпеку.
- Начальнік Брэсцкай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алег Жэмчужны лічыць, што “Здесь замешаны чьі-то політіческіе амбіціі”.
На самрэч шмат якія пункты і мерапрыемства прапісаныя ў праекце невыконваюцца. На карту пастаўлена здароў’е жыхароў берасьцейшчыны.
Мала таго ў агітацыйнай гарачцы ў шматлікіх хвалебных артукулах праглядаецца сапраўдная мэта праекту “Дэзактывацыя і рэкультывацыя аб’ектаў “802” і “Заходні” ў г. Берасьці” – “После вывоза грунта в очішенной зоне в центре города можно будет строіть жылые дома” (Па словах Жэмчужнага), прапанаваны раней вываз радыяцыйнага грунту на палігон “Мэрлін” у Столінскім раёне адхілены, таму што “Это будет стоіть в трі раза дороже” (Па словах тагож Жэмчужнага).
Здароў’е 2400 жыхароў Вялікарыцкага сельскага Савету пад увагу не бярэцца. Не разглядалася і пытаннье аб вывазе радыяцыйнага грунту ў адселеную Чарнобыльскую зону, дзе гэта нікаму не зашкодзіць!
Затое пасля сустрэчы з насельніцтвам дэпутат Малей атрымаў заказны ліст з Маларыцкага райвыканкаму з папярэджаньнем датаваным 23.04.2004 за № 12-267/17, што дэпутат не мае права праводзіць масавые мерапрыемствы без адпаведнага дазволу райвыканкаму з пагрозай: “Вы будете несті ответственность в соответствіі с законодательством.” За подпісам старшыні райвыканкаму Лапіча Казіміра Віктаравіча. У наступным сваім дакуманце ад 17.05.2004за № 25-1/82 старшыня райвыканкаму Лапіча К.В. працягвае плесьці павуціньне: “В отношеніі Вашых действій на терріторіі Велікорітского сельского Совета: Вы былі уведомлены о порядке проведенія масовых меропріятій. Однако Вы проігноріровалі наші требованія і організовалі проведеніе массового меропріятія без соответствуюшего разрешенія, чем нарушілі Закон Республікі Беларусь “О массовых меропріятіях в Республіке Белорусь” от 30.12.1997 № 114-3.”
Потым начальнік Маларыцкага раённага УУС Грышчук атрымаў загад скласьці пратакол аб парушэньні дэпутатам Малеем Беларускага заканадаўства – “правядзеньне несанкцыяванага сходу”.
Зараз, 07.06.2004г., міліцыя не бярэ да ўвагі сьцьвярджэньні дэпутата Малея, што ён праводзіў сустрэчу з выбаршчыкамі, і просіць дэпутата Малея наведаць райадзел і падпісаць пратакол у якім і клясыфікуе “сустрэчу дэпутата з выбаршцыкамі” як “несанкцыянаваны сход”.
Раней сказанае красамоўна сьведчыць аб абыякавасьці мясцовых уладаў да лёсу звычайных грамадзян.
Толькі Нам такой улады ня трэба! Мы жа “з палітычнымі амбіцыямі” хочам пакінуць пасьля сябе экалягічна чыстую Беларусь у якой будуць хацець жыць нашы дзеці і ўнукі!

За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца ў
Брэсцкае абласное аддзяленне
"Праваабарончага цэнтру "Вясна":
(+37529) 722-35-41
Уладзімір Вялічкін

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства