Палітычная галадоўка дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Валерыя Фралова, Уладзімера Парфяновіча, Сяргея Скрабца працягваецца

2004 2004-06-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разам зь імі галадаюць шэсьць актывістаў АГП і БНФ. Лекары пасьля чарговага агляду канстатавалі здавальняючы стан здароўя галадоўнікаў. Амбасадар ЗША выказаў сваю падтрымку галадоўнікам.

Амбасадар ЗША Джордж Крол, які 8 чэрвеня наведаў галадоўнікаў, у афіцыйным паведамленьні амбасады назваў справядлівымі патрабаваньні галадоўнікаў і зноў заклікаў беларускія ўлады прывесьці выбарчае заканадаўства і працэдуры ў адпаведнасьць з нормамі АБСЭ, выконваць грамадзянскія і чалавечыя правы арыштаванага Міхаіла Марыніча.

9 чэрвеня галакдоўнікаў наведаў лідэр БСДП “Народная грамада” Мікола Статкевіч разам зь іншымі прадстаўнікамі “Эўрапейскай кааліцыі. На думку Міколы Статкевіча, галадоўка дэпутатаў вымагае актыўнай падтрымкі ўсіх палітычных сілаў краіны.

Сярод тых, хто прыйшоў маральна падтрымаць дэпутатаў і шасьцёх актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ, якія трымаюць галадоўку, — былы старшыня Савету рэспублікі Аляксандар Вайтовіч. Ён сказаў, што добра ведае іх працу, якая была накіравана на тое, каб удасканаліць наша выбарчае заканадаўства. “Я поўнасьцю падтрымліваю гэтыя іхныя намаганьні, якія яны прыкладалі, таму што ёсьць у нас шмат пунктаў у гэтым заканадаўстве, якія павінны быць удакладненыя”—сказаў А. Вайтовіч.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў тэлефоннай гутарцы з дэпутатам Сяргеем Скрабцом выказала ад імя Рады БНР падтрымку дэпутатам-галадоўнікам і ўсім тым, хто далучыўся да гэтай акцыі пратэсту.

Літоўскія парлямэнтары распаўсюдзілі заяву ў падтрымку акцыі беларускіх дэпутатаў-галадоўнікоў. Заяву ініцыявала група міжпарлямэнцкіх сувязяў зь Вярхоўным саветам 13-га скліканьня і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Лідэры гэтае групы Раса Юкнявічэне, Вацлаў Станкевіч падкрэсьліваюць, што надзвычай важна падтрымаць галадоўку, скіраваную супроць несправядлівасьці й самаўладзьдзя, якія пашыраюцца ў Беларусі. У заяве выказваецца “салідарнасьць зь беларускімі галадоўнікамі, якія імкнуцца супрацьстаяць таму, каб у Беларусі канчаткова умацаваўся аўтарытарны рэжым”.

Разам з тым дэпутаты Сяргей Скрабец, Уладзімер Парфяновіч і Валер Фралоў накіравалі зварот прадстаўнікам сілавых структураў краіны, “вэртыкальшчыкам”, дэпутатам нацыянальнага сходу і абласных саветаў. У дакумэнце гаворыцца: “Сытуацыя, калі ў краіне пануе самавольства, зьменіцца ў самым хуткім часе. Мы хочам, каб вы засталіся ў вачох сваіх дзяцей і родных, у вашых уласных вачох годнымі людзьмі. Мы не заклікаем вас ісьці на барыкады, але пераканаўча просім дзейнічаць толькі у межах Канстытуцыі і здаровага сэнсу.
Мы нікому не пагражаем, але паверце, чыноўнікі, якія ігнаруюць Канстытуцыю і ўсталі на шлях канстытуцыйнага перавароту ў выглядзе рэфэрэндуму, ня здолеюць ухіліцца ад адказнасьці. Таму выконвайце закон і жывіце паводле сумленьня”.

Беларускія праваабаронцы арганізавалі ў кватэры Фралова, дзе адбываецца калектыўная галадоўку пратэсту, сталы пост незалежнага назіраньня за яе ходам, і, як абяцае кіраўнік гэтага пасту Алена Танкачова з зачыненай уладамі арганізацыі “Незалежнае таварыства прававых дасьледаваньняў”, хаваць ад грамадзкасьці інфармацыю пра стан здароўя галадоўнікаў яны не зьбіраюцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international