"Рабочая салідарнасць" звярнулася ў Міністэрства інфармацыі

2004 2004-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7-га чэрвеня галоўны рэдактар прафсаюзнай газеты "Рабочая салідарнасць" Мікалай Галко звярнуўся да міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча з просьбай перагледзець рашэнне аб прыпыненні выдання на 3 месяцы. Ён лічыць, што дапушчанае рэдакцыяй парушэнне не заслугоўвае такога жорсткага пакарання. Журналісты газеты заяўляюць, што не збіраюцца спыняць працу: яны плануюць публікаваць свае матэрыялы ў весніку, які будзе выходзіць накладам 299 асобнікаў.
У сваім лісце галоўны рэдактар тлумачыць абставіны, якія прывялі да парушэння газетай Закона аб друку. Ён нагадаў, што ў сакавіку 2004 г. Беларускі прафсаюз аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання (АСМ) вырашыў выйсці са складу заснавальнікаў газеты, што пазбавіла выданне юрыдычнага адрасу. (Заснавальнікам газеты засталася толькі Беларуская партыя працы). 19-га сакавіка рэдакцыя падала ў Мінгарвыканкам дакументы для ўзгаднення новага юрыдычнага адрасу, але дагэтуль Упраўленне ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама не дало дазволу на яго рэгістрацыю. Мінгарвыканкам увесь час патрабаваў дадатковых дакументаў, а 24-га траўня афіцыйна паведаміў аб працягу тэрміну іх разгляду. Такім чынам, рэдакцыя не па сваёй віне не прадаставіла Мінінфармацыі ўсіх дакументаў, неабходных для ўнясення зменаў у пасведчанне аб рэгістрацыі газеты, - падкрэслівае М. Галко ў лісце да міністра.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" нагадвае, што папярэджанне і загад аб прыпыненні "Рабочай салідарнасці" былі падпісаныя 3-га чэрвеня. Міністэрства інфармацыі палічыла, што газета парушыла арт. 11 Закона аб друку, бо своечасова не паведаміла міністэрству пра змены складу заснавальнікаў. Рэдакцыя не выключае палітычнай матывацыі гэтага рашэння, - паведамляе praca.by. "Наша выданне заўсёды выступала з крытыкай палітыкі кіраўніцтва краіны, адлюстроўвала падзеі, што адбываюцца ў незалежным прафсаюзным руху, выступала апанентам Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі. Менавіта гэта сталася матывам прыпынення нашай дзейнасці", - лічыць намеснік рэдактара газеты Мікалай Герасіменка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international