Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч далучыўся да галадоўкі

2004 2004-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 8 чэрвеня, а 10.00 да галадоўкі, якую абвесьцілі дэпутаты парлямэнцкай групы “Рэспубліка”, далучыўся намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, паведаміла прэс-служба партыі. Нагадаем, што мэта галадоўкі абвешчанай дэпутатамі - дасягнуць унясеньня зьменаў у выбарчае заканадаўства і патрабаваньне вызваліць Міхаіла Марыніча. Валеры Фралоў, Уладзімер Парфяновіч, Сяргей Скрабец галадуюць ужо шосты дзень. Да іх далучыліся сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марына Багдановіч, Генадзь Ананьеў, Уладзімер Чырвоненка, Юры Істомін. “Я заклікаю усіх сябраў Партыі БНФ, актывістаў, грамадзян, якім неабыякавы лёс краіны прыходзіць кожны дзень а 18.00 да дому на Казарменым завулку і падтрымаць галадоўшчыкаў,” – кажа Віктар Івашкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international