Адмова ў рэгістрацыі Аб'яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі: бюракратычная блытаніна ці правакацыя?

2002 2002-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 верасня БелТА са спасылкай на прэсавую службу Міністэрства юстыцыі
распаўсюдзіла інфармацыю аб адмове Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі у
рэгістрацыі. Падставы для адмовы выглядаюць блытанымі, супарэчлівымі і
неабгрунтаванымі. Адсутнасць быццам бы некаторых дакументаў, наяўнасць у
спісе членаў партыі асобаў, якія не дасягнулі 18 гадоў і інш. Між тым, як
усе дакументы, у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, былі
прадстаўлены ў міністэрства 20 верасня. Экспертыза дакументаў мінюстам разам
з прадстаўнікамі партыі на праводзілася.
Кіраўніцтва партыі, якое не атрымлівала ніякіх афіцыйных рашэнняў,
звярнулася ў Мінюст за тлумачэннямі. Са словаў загадчыка адпаведнага
ўпраўлення сп. Сухініна М.М. і юрыста гэтага ж упраўлення сп. Матвеева
высветлілася, што інфармацыя БелТА не адпавядае рэчаіснасці і Матвееву
У.Л.вядзенне справы аб рэгістрацыі АСДП даручана толькі 1 кастрычніка, а на
экспертызу дакументаў яму спатрэбіцца не менш за тыдзень. Па стану на
прыканец рабочага дня 2 кастрычніка ў міністэрстве нічога не ведалі і аб
заключэнні міжведамаснай камісіі, якая разглядае справы аб рэгістрацыі на
падставе экспертызы ўпраўлення на чале з Сухініным М. М. Але ужо на заўтра з
недакладных тлумачэнняў міністэрскіх служачых можна было зразумець, што
камісія ўсе ж прыняла, прычым менавіта 2 кастрычніка, рашэнне аб адмове АСДП
ў рэгістрацыі.
Што за гэтым: бюракратычная блытаніна ці правакацыя, прафесійная
неахайнасць міністэрскай прэсавай службы і БелТА ці свядомая “утечка
информации” з мэтай падрыхтоўкі глебы пад ужо прадвырашаную адмову ў
рэгістрацыі? Кіраўніцтва АСДП не выключае апошняга, асабліва калі прыняць
пад увагу той супраціў, які аказваюць улады і пэўныя палітычныя сілы працэсу
аб’яднання сацыял-дэмакратаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international