6-га чэрвеня ў цэнтры Мінска былі затрыманыя журналісты здымачнай групы расійскай тэлекампаніі REN-TV, якія бралі інтэрв'ю ў дваіх сябраў моладзевага руху "Зубр"

2004 2004-06-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналістаў затрымалі супрацоўнікі АМАПу ў цывільным, заявіўшы, што праводзіць здымкі ў цэнтры Мінска можна толькі з дазволу Службы бяспекі прэзідэнта_ паведаміла прэс-служба БАЖ.
Журналістка REN-TV Алена Слаў і аператар Аляксей Пакроўскі запісвалі інтэрв'ю на Кастрычніцкай плошчы каля рэкламнага экрана ОНТ. У якасці выступоўцаў былі запрошаныя Кацярына Клімко і Максім Громаў, супраць якіх былі заведзеныя крымінальныя справы за палітычнае графіці "Свабоду Марынічу!". Як паведаміла ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) Алена Слаў, непадалёк ад месца здымкаў стаялі двое маладых людзей, якія спачатку выдавалі сябе за цікаўных гледачоў. Праз некаторы час яны падышлі да тэлежурналістаў і, прадэманстраваўшы пасведчанні супрацоўнікаў АМАПу, заявілі, што праводзіць тэлездымкі ў цэнтры Мінска забаронена, бо тут "шмат рэжымных аб'ектаў": маўляў, для гэтага трэба мець адмысловы дазвол Службы бяспекі прэзідэнта. (Як паведаміла БАЖ А. Слаў, пачуўшы пра гэта, у Службе бяспекі толькі пасмяяліся). Прад'яўленыя дакументы аб акрэдытацыі здымачнай групы пры беларускім МЗС амапаўцы назвалі фальшывымі і настойліва прапанавалі журналістам, а таксама і ўдзельнікам інтэрв'ю паехаць разам з імі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Разам з імі быў затрыманы яшчэ адзін акытвіст "Зубра" Яўген Афнагель, які знаходзіўся непадалёк ад месца правядзення здымкаў.

У РУУС журналісты пачалі тэлефанаваць у консульства Расіі, у прэс-службу МУС і іншыя ўстановы, пасля чаго іх адразу ж адпусцілі. Сябраў "Зубра" пратрымалі з аддзяленні каля дзвюх гадзін, пасля чаго адпусцілі без складання пратаколаў. Па словах маладых людзей, у якасці галоўнай прычыны затрымання ім назвалі інтэрв'ю, якое тыя давалі расійскаму тэлеканалу.

Алена Слаў упэўнена, што АМАаўцы мелі спецыяльную апаратуру для праслухоўвання размоваў на адлегласці. Яна ўражана фамільярнасцю супрацоўнікаў правахоўных органаў, якія адмовіліся назваць журналістам свае прозвішчы, пажадаўшы застацца "Валеркам" і "Стасікам".
Аналагічны выпадак з умяшальніцтвам АМАПу ў працу тэлежурналістаў адбыўся днямі са здымачнай групай расійскага тэлеканалу ТВЦ. Журналістка Вера Дашкевіч і аператар Уладзімір Андронаў праводзілі ў цэнтры Мінска (у раёне рэстарана "МакДональдз") апытанне на тэму сімволікі на беларускіх грашовых купюрах. Патрульныя АМАПу падыйшлі да аператара і пачалі высвятляць, пра што той пытаецца ў мінакоў. Адзін з іх прыгразіў забраць у журналістаў стужку, "калі пытанні не будуць адпавядаць тэме праграмы".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international