Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Сумы, якія павінныя выплаціць былому кіраўніку БТ Ягору Рыбакову журналістка "Народнай волі" Марына Коктыш і былая тэлевядоўца Элеанора Язерская, зменшаны для кожнай з іх з трох да аднаго мільёна рублёў (БАЖ)

31.05.2004.

Такое рашэнне прыняла 31-га траўня калегія Вярхоўнага суда РБ па грамадзянскіх справах, разгледзеўшы пратэст намесніка старшыні ВС Вышынскага. Зменшыць суму кампенсацыі для рэдакцыі газеты "Народная воля" намеснік старшыні Вярхоўнага суда не прасіў, і яна засталася ранейшай - 50 мільёнаў рублёў. Апошняй судовай інстанцыяй, якая можа змяніць гэтае рашэнне, з'яўляецца прэзідыюм Вярхоўнага суда.
Падставай для зыску, які з'явіўся ўвосень 2003 г., стаўся артыкул двухгадовай даўніны пад назвай "Элеонора Язерская: пять пудов любви я гарантирую". Старшыня Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі палічыў, што апублікаваныя ў ім звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці, а таксама зневажаюць ягоныя гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Спачатку Рыбакоў хацеў ад газеты толькі абвяржэння і публічных прабачэнняў, аднак пасля запатрабаваў кампенсацыі маральных стратаў: 200 млн. рублёў з рэдакцыі і па 20 млн. - з аўтаркі артыкула Марыны Коктыш і гераіні публікацыі Э. Язерскай.
Першы суд па зыску адбыўся 26-га верасня 2003 г. і пастанавіў спагнаць на карысць Рыбакова 10 млн. з рэдакцыі "Народнай волі" і па 1 млн. - з М. Коктыш і Э. Язерскай. Такімі вынікамі засталіся незадаволеныя абодва бакі: Рыбакоў палічыў суму кампенсацыі заніжанай, а адказнікі - завялікай. На карысць апошніх нечакана выказалася пракуратура Ленінскага раёна г. Мінска, якая таксама выступіла з касацыйным пратэстам на рашэнне суда. Аднак калегія Мінскага гарадскога суда, якая 17-га лістапада пераглядала гэтую справу, не толькі адхіліла скаргі адказнікаў, але і павялічыла суму кампенсацыі на карысць Рыбакова з 10 да 50 млн. рублёў для "Народнай волі" і з 1 да 3 млн. рублёў для М. Коктыш і Э. Язерскай. (Пратэст Ленінскай пракуратуры на судзе адклікала прадстаўніца Мінскай гарадской пракуратуры).
Скарга, якую адказнікі накіравалі намесніку старшыні Вярхоўнага Суда В. Вышкевічу, была разгледжана ў канцы красавіка 2004 г. 27-га красавіка ён накіраваў у калегію ВС пратэст, у якім, у прыватнасці, заявіў, што "пры вызначэнні памеру кампенсацыі маральных сратаў варта ўлічваць характар нанесеных зыскоўцу маральных пакутаў" і "ўлічваць патрабаванні разумнасці і справядлівасці". "Прымаючы рашэнне аб павелічэнні памеру грашовай кампенсацыі маральных стратаў, якую належыць спагнаць з Коктыш М.Г. і Язерскай Э.А. на карысць зыскоўца, суд касацыйнай інстанцыі ў дастатковай ступені не даследаваў пытанне аб маёмасным становішчы згаданых адказнікаў", - гаворыцца ў пратэсце. Сп. Вышкевіч папрасіў часткова адмяніць рашэнне судовай калегіі ад 17-га лістапада і ўтрая зменшыць суму кампенсацыі для журналісткі і тэлевядоўцы. 31-га траўня калегія Вярхоўнага суда ў складзе суддзяў Сакалоўскай, Самалюк і Бабкова задаволілі яго просьбу.
"Цяжка зразумець "выбарачнасць" суддзяў Вярхоўнага суда, якія абышлі ўвагай аднаго з адказнікаў - рэдакцыю "Народнай волі", - так каментуе вынікі суда намеснік старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец, які прэзентаваў у судзе інтарэсы Марыны Коктыш. - У адпаведнасці з артыкулам 445 Грамадзянска-працэсуальнага Кодэкса, інстанцыя, якая разглядае скаргі ў парадку нагляду, не павінна кіравацца толькі аргументамі пратэсту, а абавязана праверыць справу цалкам. Складваецца ўражанне, што намеснік старшыні Вярхоўнага суда Вышкевіч не наважыўся выказацца ў абарону "Народнай волі" і пераклаў ўсю адказнасць на калегію. Калегія ж, у сваю чаргу, спаслалася на пратэст Вышкевіча".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования