МГА “Верас” прайграў судовую справу адносна папярэджаньняў

2004 2004-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сераду завяршыўся суд па скарзе моладзевага грамадзкага аб’яднаньня “Верас” на дзеяньні Ўпраўленьне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Актывістам аб’яднаньня не ўдалося аспрэчыць абгрунтаванасьць папярэджаньня, вынесенага прававедамі аблвыканкама.

Яшчэ адным фактам, што разглядаўся Ўпраўленьнем юстыцыі як парушэньне заканадаўства, стала стварэньне структурнага падраздзяленьня недзяржаўнай арганiзацыi – дабрачыннага Мясцовага валянтэрскага цэнтра.

Падчас працэсу старшыня моладзевага аб’яднаньня Яраслаў Манцэвiч абверг усе закiды Ўпраўленьня юстыцыi, спасылаючыся на строгае выкананьне “верасоўцамі” палажэньняў уласнага статута і беларускага заканадаўства .

У сваю чаргу адказчык, галоўны спэцыяліст рэгістрацыйна-прававога сэктара Ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкама Валеры Шутаў не пагадзіўся з пазыцыяй НДА і абгрунтаваў прэтэнзіі, выказаныя ў папярэджаньні.

Нагадаем, напрыканцы сакавіка Ўпраўленьне юстыцыі прыслала першае пісьмовае папярэджаньне моладзеваму грамадзкаму аб’яднаньню “Верас”, зробленае па выніках трохмесячнай праверкі. “Верасоўцы” перакананыя, што юрыдычны кантроль за іх дзейнасьцю праводзіўся па рэкамэндацыі супрацоўнікаў аддзела інфармацыі гарвыканкама, якія былі незадаволеныя вынікамі “круглага стала” па міжнацыянальных адносінах, што прайшоў у межах праекта “Роўнасьць. Талерантнасьць. Павага”.

Назіральнікі адзначаюць, што “ў цэлым разгляд справы быў хутчэй падобны на працэс над “Верасам”. Таму, відаць, і ня дзіва, што судзьдзя Тацьцяна Парфёнава вынесла рашэньне, якое пакінула ў сіле папярэджаньне Ўпраўленьня юстыцыі.”

Аднак “верасоўцы” лічаць, што справа не была разгледжана належным чынам. З тае прычыны яны зьбіраюцца дабівацца адмены папярэджаньня ў Вярхоўным судзе Беларусі.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international