РУУС Савецкага раёну г. Мінска вядзе падрыхтоўку да ўзбуджэньня крымінальных справаў супраць двух непаўнагадовых, затрыманых па папярэдніх зьвестках за распаўсюд улётак.
27.05.2004.
Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр Хартыі -97.Непаўнагадовыя Максім Громаў і Кацярына Клімко былі затрыманыя позна ўвечары 25 траўня ў раёне плошчы Якуба Коласа. Пры затрыманьні Максім Громаў быў зьбіты. У адносінах маладых людзей былі складзеныя пратаколы за парушэньне арт.143 КаАП РБ (антысанітарыя). Пасьля гэтага Максім Громаў зьняў пабоі і рыхтаваўся падаць скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Але зранку Максіма Громава і Кацярыну Клімко па дарозе на вучобу забралі ў міліцыю, дзе яны правялі ноч.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








