Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Пракуратура Маларыцкага раёну адмовіла дэпутату Маларыцкага раённага савету Уладзіміру Малею ва ўзбуджэньні крымінальнай справы ў адносінах начальніка аддзела інфармацыі Маларыцкага райвыканкама Сяргея Строка, які публічна заявіў, што Партыі БНФ ў гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічала з фашыстамі.

27.05.2004.

Між тым, БНФ быў створаны ў 1988 годзе -- праз 43 гады пасьля заканчэньня вайны.

У пастанове аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы сказана, што Строк С.І. патлумачыў, што сэнс яго выступу быў у тым, каб “людзі ведалі, хто такі Малей У.У. і якую партыю ён прадстаўляе, правёў аналогію аналогію паміж нацыяналістамі, якія дзейнічалі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і партыяй БНФ, якая адносіцца да беларускай апазіцыі і зьяўляецца спадкаемніцай беларускіх нацыяналістаў. (...) На свае словы пра тое, што партыя БНФ падтрымлівала фашысцкую Германію ў часы Вялікай Айчыннай вайны, Строк С.І. патлумачыў, што выказаўся памылкова, бо яго увесь час перабівалі, складана было гаварыць, сваім выступам не прыніжаў гонар і годнасьць
Малея У.У., і не перасьледаваў такой мэты”.

Нагадаем, што падчас сходу ў вёсцы Струга начальнік аддзелу інфармацыі Маларыцкага райвыканкаму Сяргей Строк заявіў, што Партыі БНФ у гады вайны была на баку фашысцкай Германіі. Сходы ў вёсках Струга і Пажэжын Брэсцкай вобласьці адбыліся па ініцыятыве дэпутата Маларыцкага раённага савету Ўладзімера Малея, маёра запаса, які 21 год праслужыў у ракетных вайсках стратэгчічнага прызначэньня, а на сёньняшні дзень зьяўляецца сябрам Партыі БНФ. У. Малей паведаміў мясцовым жыхарам, што яны маюць магчымасьць праз мясцовы рэфэрэндум прадухіліць будаўніцтва на мяжы Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў могільніку забруджанага радыяцыяй грунту з брэсцкага аб’екту “802”. Пасьля выступіў начальнік аддзелу інфармацыі Маларыцкага райвыканкаму Сяргей Строк, які заявіў што не варта слухаць апазіцыю:“Я вам скажу болей: “Гэты таварыш (калі яго можна назваць таварышам) Уладзімер Малей — сябра Партыі БНФ. Гэтая партыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі вы былі маладыя, была на баку фашыстоўскай Германіі”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования