Амерыканскія сенатары спынiлi здзек над габрэйскімі могілкамі ў Гародні

2004 2004-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хiлары Клiнтан, Эдвард Кэнэдзi i яшчэ дзесяць амерыканскiх сенатараў звярнулiся да Аляксандра Лукашенкi з просьбай спынiць працы па рэканструкцыi гарадзенскага стадыёна “Неман”. На iх думку, толькi асабiстае ўмяшальнiцтва прэзiдэнта можа спынiць той здзек з людскiх рэшткаў, якi адбываецца ў Гродне. Самога факта iх зварота аказалася дастаткова, каб экскаватары знiклi са стадыёна, а на вулiцы Новай, куды вывозiлася зямля перамешаная з людскiмi косткамi, iзноў пачалiся працы па вывазу глебы на габрэйскiя могiлкi, паведаміла газэта “День”.

Нагадаем, што ў мiнулым годзе падчас працаў па рэканструкцыi стадыёна “Неман” зямля, перамешаная з людскiмi косткамi, вывозiлася ў розныя часткi горада. У прыватнасцi, ёй засыпалi ровы на вулiцах Новай i Чарнышэўскага. Гэтыя дзеяннi i выклiкалi мiжнародны скандал.

“Стадыён “Неман” пабудаваны сорак гадоў таму на месцы габрэйскiх могiлак. Нягледзячы на тое, што ўсе магiлы былi знiшчаныя, целы пахаваных у сваёй большасцi засталiся ў зямлi. Таму цяпер земляныя працы прыводзяць да знiшчэння сотняў, калi не тысячаў магiлаў,” – гаворыцца ў пiсьме сенатараў.

У пацвярджэнне сваiх словаў амерыканскiя сенатары падаюць сведчаннi гарадзенцаў i фотаздымкi, датаваныя сакавiком бягучага года. З iх вынiкае, што, нягледзячы на пагадненне, падпiсанае яшчэ ў жнiўнi мiнулага года старшынём Гарадзенскага аблвыканкама Уладзiмiрам Саўчанкам i старшынём Габрэйскага аб’яднання Беларусi Юрыем Дорнам, земляныя працы на стадыёне працягвалiся.

- Пагадненне сапраўды не выконваецца. Земляныя працы вядуцца, а беларускiя габрэйскiя арганiзацыi не маюць на гэта нiякага ўплыву. Таму натуральным працягам стаўся мiжнародны рэзананс i рэакцыя амерыканскiх сенатараў, - адзначыў ДНЮ Юры Дорн.

На ягоную думку, зварот сенатараў не стане адзiнай мiжнароднай рэакцыяй у справе вывазу чалавечых рэшткаў з гарадзенскага стадыёна.

- Цяпер гэтай праблемай будуць займацца мiжнародныя габрэйскiя арганiзацыi, - сцвердзiў Дорн.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international