Рэзалюцыя Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы аб сітуацыі ў Беларусі

2002 2002-10-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сітуацыя ў Беларусі

Рэзалюцыя 1306 (2002) [1]


1. Пытаньне Беларусі было ў павестцы Асамблеі з верасьня 1992. Асаблівы гасьцявы статус, нададзены Парлямэнту Беларусі, быў прыпынены ў студзені 1997. Тым ня меней, у гэты час Асамблея вырашыла падтрымліваць адкрытыя кантакты з усімі палітычнымі сіламі Беларусі і надзяляць пільную ўвагу зьменам у краіне. У студзені 2000, у сваёй рэкамендацыі 1441, Асамблея прызнала, што пры цяперашнім кірунку палітычнай эвалюцыі ў Беларусі зьмены ў стасунках з Радай Эўропы немагчымыя.
2. З гэтага часу Асамблея прыкладвала ўсе намаганьні дзеля падтрыманьня дыялогу зь Беларусьсю. Ізаляцыя гэтае краіны не разглядвалася ў якасьці станоўчай палітыкі і Асамблея старанна пазьбягала падвойных стандартаў пры ацэнцы сітуацыі ў Беларусі. Стандарты Рады Эўропы як патрабаваньні плюралістычнае дэмакратыі, правоў чалавека ды асабістых свабодаў былі галоўным крытэрам ацэнкі.
3. Нягледзячы на некаторы прагрэс у некалькіх сфэрах, зараз працэс дэмакратызацыі ў Беларусі стагнуе. Больш таго, адносіны паміж Беларусьсю і сусьветнай супольнасьцю застаюцца напружанымі. Галоўным прыкладам з'яўляецца інцыдэнт з мандатамі Кансультацыйна-назіральнай Групы АБСЭ, кульмінацыяй якога была адмова беларускіх уладаў выдаць візы і акрэдытаваць службовых асоб КНГ. Да таго ж, Камітэт па Беларусі выказаў надзвычайную заклапочанасьць пасьля візыту ў краіну ў ліпені 2002.
4. Асамблея сур'ёзна занепакоеная адсутнасьцю розьвітку ў справах зьніклых людзей. Нягледзячы на запэўніваньні беларускіх уладаў аб бягучым дасьледаваньні гэтых справаў, на цяперашні момант няма ніякай надзейнай інфарамацыі, ня кажучы ўжо пра нейкія канкрэтныя вынікі. У сувязі з гэтым Асамблея заахвочвае ставарэнньне сваім Камітэтам па Заканадаўству і Правах Чалавека падкамітэта дзеля дапамогі ў высьвятленьні абставін зьнікненьняў і зьвяртаецца да беларускіх уладаў з просьбаю забясьпечыць гэты падкамітэт усёй неабходнай інфармацыяй.
5. Нядаўнія зьмены ў Беларусі з'яўляюцца дяшчэ адной прычынай дзеля ўсё большай занепакоенасьці свабодай выяўленьня і СМІ. Незалежныя СМІ падвяргаюцца ўсё больш жорсткаму ўціску і перасьледу з боку ўладаў. Нядаўнія ўвязьненьні журналістаў за іхныя погляды з'яўляюцца непрымальнымі. Што датычыць аўдыявізуальных мэдыя, то стварэньне другога, напаўнезалежнага тэлеканала пакуль не апраўдала спадзяваньні глядачоў. Новы праэкт закона аб СМІ дагэтуль ня быў прыняты Парлямэнтам. Беларускія ўлады не прыслухадіся і да прапановаў Асамблеі даслаць праэкт эакона на экспэртызу ў Раду Эўропы.
6. Асамблея з задавальненьнем адзначае вызваленьне з турмы сп. Андрэя Клімава, выдатнага бізнэсоўцы і апазіцыйнага палітыка ў сакавіку 2002 і заклікае ўлады пераглядзець іншыя справы зьняволеньня на палітычных падставах, у тым ліку справы асуджаных журналістаў.
7. Ухваліўшы ранейшае вызваленьне з турмы сп. Міхаіла Чыгіра, былога прэм'ер-міністра Беларусі, у сваёй рэзалюцыі 1441 (2000) Асамблея з занепакоенасьцю адзначае, што ў ліпені гэтага году спадар Чыгір быў асуджаны адным з Менскіх раённых судоў да трох гадоў умоўнага зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Асамблею працягвае турбаваць пытаньне справядлівасьці суда над сп. Чыгіром, як і адносіны дзяржаўных уладаў да палітычных апанэнтаў навогул. Яна таксама выказвае сваю заклапочанасьць адносна сітуацыі з прафсаюзамі.
8. Як падаецца Асамблеі, у Беларусі, у парлямэнцкіх колах у прыватнасьці, фармуецца новае стаўленьне да адмены сьмяротнай кары. Яна вітае слуханьні па гэтай праблеме, праведзеныя Парлямэнтам Беларусі ў траўні 2002 і адзначае рэкамэндацыі наконт магчымасьці паступовага пераходу ад мараторыя на сьмяротную кару да яе канчатковай адмены за выключэньнем некаторых асабліва цяжкіх злачынстваў, накіраваныя да ўраду Парлямэнтам.
9. На дадзены час Беларусь не адпавядае стандартам Рады Эўропы з-за адсутнасьці многіх дэмакратычных нормаў. Захоўваецца недасканалы выбарчы працэс, працягваюцца парушэньні правоў чалавека, грамадзянская супольнасьць дагэтуль знаходзіцца ў эмбрыянальным стане, свабода судовай улады выклікае сумнеў, самакіраваньне недаразьвітае, паўнамоцтвы Парлямэнту абмежаваныя. І, хаця зараз група парлямэнтарыяў выступае за пашырэньне паўнамоцтваў Парлямэнту, адносіны рэжыму з іншымі краінамі, Эўразьвязам ды іншымі міжнароднымі арганізацыямі застаюцца напружанымі.
10. На гэтых падставах Асамблея сьцьвярджае, што на цяперашні момант абмеркаваньне пытаньня аб паўнапраўным статусе Беларусі ў Радзе Эўропы ня можа быць вынесенае на павестку дня. Разам з тым, у залежнасьці ад будучых зьменаў у паўнамоцтвах беларускага Парлямэнту і ягоных абавязацельстваў спрыяць дэмакратычным рэформам у Беларусі, Бюро можа разгледзець пытаньне аб аднаўленьні асаблівага гасьцявога статусу Парлямэнту Беларусі ў Асамблеі.
11. У гэты час супрацоўніцтва паміж Радай Эўропы і Беларусьсю павінна працягвацца і разьвівацца ў асобных напрамках, такіх як супрацоўніцтва парлямэнтаў у форме дыялёгу і правядзеньня сумесных сэмінараў па спэцыфічных пытаньнях; сумесныя праграмы, накіраваныя на прадстаўнікоў мясцовых уладаў, асабліва ў дачыненьні да палітычных праблем адукацыі, найму, сацыяльнага забеспячэньня; супрацоўніцтва з Вэнэцыянскай Камісіяй стасоўна паляпшэньня мэтадаў кіраваньня; сумесныя праэкты па разьвіцьці грамадзянскае супольнасьці; заканадаўчая дапамога па законах аб СМІ, рэлігіі, інстытуце Амбудсмэна і зьнявазе; навучаньне журналістаў. У сувязі з гэтым Асамблея таксама зьвяртае ўвагу дзяржаў-удзельнікаў на важнасьць двухбаковых кантактаў на парлямэнцкім узроўні паміж імі і Беларусьсю.
12. Асамблея таксама заахвочвае Камісара Рады Эўропы па Правах Чалавека зьвярнуць асаблівую ўвагу на сітуацыю ў Беларусі з мэтай выхаваньня павагі да правоў чалавека ў гэтай краіне.

[1] Дэбат Асамблеі 27 верасьня 2002 (32-ая сэсія) (гл. Дак. 9543, справаздача Камітэту па Палітыцы, выступоўца: сп. Бэрэнт; і Дак. 9547, меркаваньне Камітэту па Заканадаўстве і Правах Чалавека, выступоўца: М. Станкевіч). Тэкст прыняты Асамблеяй 27 верасьня 2002 (32-ая сэсія).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international