БАРАЎЛЯНСКІ СЕЛЬСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ АДМЯНІЎ РАШЭНЬНЕ АБ СТВАРЭНЬНІ ДРУЖЫНЫ Ў КУРАПАТАХ

2004 2004-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.

Курапаты, 22 траўня. Супрацоўнікі менскай раённай міліцыі, якія з’явіліся ва ўрочышчы неўзабаве пасьля таго, як народная дружына распачала сваю працу, прадставілі дружыньнікам рашэньне выканкаму аб адмене рашэньня аб стварэньні дружыны.

У паперы было напісана, што рашэньне Бараўлянскага сельскага выканкаму ад 24 сакавіка аб утварэньні дружыны адмяняецца у сувязі з тым, што дружына павінна ўтварацца згодна тэрытарыяльна-вытворчаму прынцыпу. Тымчасам людзі, якія запісаліся ў дружыну не жывуць і не працуюць на тэрыторыі бараўлянскага сельскага савету.

“ Для нас гэта нічога не мяняе. Мы Курапаты ахоўвалі і будзем ахоўваць. Але гэты выпадак лішні раз сьведчыць, што прырода беларускай сыстэмы не мяняецца, - сказаў Вінцук Вячорка. - Яны спужаліся нашай супольнай справы. Спужаліся, што неабыякавыя беларусы разам з беларускай міліцыяй аберагаюць нашую нацыянальную сьвятыню.”

Такой жа думкі трымаецца й старшыня дружыны Ўладзімер Кішкурна. “Гэтая папера, паказаная нам падпольна, нічога не мяняе. Учора мне ў міліцыі сказалі, што мы супрацоўнічаем, а зараз - незразумела што,” - кажа Ўладзімер Кішкурна. У панядзелак ён плянуе ехаць у Бараўлянскі сельскі савет каб разабрацца ў сытуацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international