Праваабаронцы будуць дабівацца ініцыяваньня працэдуры ўзбуджэньня крымінальных справаў у адносінах да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Беларусі, якія падазраюцца ў выкраданьні і магчымых па-за судовых сьмяротных пакараньнях палітычных апанентаў.

2004 2004-05-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 траўня ў Мінску адбыўся круглы стол на тэму “Рэзалюцыя Камісіі па Правах Чалавека ААН і ПАРЕ пра правы чалавека ў Беларусі – новыя задачы і магчымасьці”

Круглы стол арганізаваны Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, для ўдзелу былі запрошаныя прадстаўнікі рэгіянальных аддзяленьняў БХК ды іншых праваабарончых арганізацыяў такіх, як Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў, Прававая дапамога насельніцтву. Усе гэтыя арганізацыі, за выключэньнем БХК, зьяўляюцца юрыдычна ліквідаванымі. Быў запрошаны прадстаўнік Міністэрства Замежных справаў Рэспублікі Беларсь, але ён праігнараваў гэтае мерапрыемства. Былі запрошаныя і выступілі саветнік Прадстаўніка ААН у Беларусі Уладзімір Шчэрбаў, пасол Францыі ў Беларусі Штэфан Шмелеўскі, кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Эберхард Хайкен.

Выступы Ш.Шмелеўскага і Э. Хайкена мелі дастаткова жорсткі характар і цалкам адпавядалі Рэзалюцыям, якія былі прынятыя ў апошнія часы і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

Адбылася дыскусія, асноўнай мэтай якой было абмеркаваньне пазіцый праваабарончых арганізацый і тых дзеяньняў,.якія яны павінны прымаць ў сувязі са зьяўленьнем Рэзалюцый, прынятых Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Беларускія Праваабаронцы абмяркоўвалі, на што павінны зьвярнуць увагу ў першую чаргу правабарончыя арганізацыі Беларусі. Па выніках працы круглага прынятая Рэзалюцыя.

Валянцін Стэфановіч агучыў пазіцыю Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Гаворыць юрыст Праваабрончага цэнту “Вясна” Валянцін Стэфановіч: “Мы не лічым мэтазгодным зьвяртацца да беларускіх уладаў, бо Рэзалюцый і рэкамендацый за апошні час было прынята шмат, і ніводная з іх не была выкананая ўладамі. Гэта тычыцца і Рэкамендацый АБСЕ па выбарах, і Рэзалюцыі ААН. Улады ігнаруюць усе Рэзалюцыі і рэкамендацыі, не выказваюць жаданьня наладзіць дыялог, каб палепшыць сітуацыю з правамі чалавека. На нашую думку, наступным крокам магло бы быць ініцыяваньне працэдуры ўзбуджэньня крымінальных справаў у адносінах да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў , якія падазраюцца ў выкраданьні палітычных апанентаў і магчымых па-за судовых сьмяротных пакараньнях. Зараз абмяркоўваецца пытаньне пра ўзбуджэньне такіх крымінальных справаў у краінах Еўропы, якія маюць міжнародную юрысдыкцыю, г.зн маюць права узбуджаць крымінальную справу па фактах злачынства не зьдзейсьненых на іх тэрыторыі і неграмадзянамі гэтых краінаў. Яшчэ мы гаварылі пра тое, што паколькі ўлады не даводзяць да грамадзянаў Беларусі зьмест Рэзалюцый, правабарончыя арганізацыі павінны дапамагчы ўладам у гэтым – масімальна давесьці да грамадзянаў зьмест апошніх Рэзалюцый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Трэба, каб людзі ведалі пра сітуацыю з правамі чалавека, бо ўпершыню абвінавачаньні беларускіх уладаў прагучалі на самым высокім узроўні. Улады абвінавачваюцца забойстваў палітычных апанентаў, грамадзяне павінны ўсё гэта ведаць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international