Валерыю Леванеўскаму прад’яўленае абвінавачаньне ў абразе прэзідэнта Лукашэнкі
19.05.2004.
18 траўня Валеры Леванеўскі быў разьмешчаны ў СІЗА г. Гародня на два месяцы. Яму прад’яўленае абвінавачаньне па арт. 368 ч.2 КК РБ – публічная з’нявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.Леванеўскі павінен быў выйсьці на волю пасьля адбываньня адміністратыўнага арышту, які ён адбываў з 1 траўня за распаўсюд улётак з заклікам удзельнічаць у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. 14 траўня тэрмін утрыманьня пад вартай быў працягнуты на трое сутак “дзеля высьвятленьня абставінаў”. Прадпрымальніка перавялі са сьпецпрыёмніка-разьмеркавальніка ў СІЗА.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








