КГБ спрабаваў завербаваць актывіста моладзевага руху супраціву “Зубр”

2004 2004-05-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст руху "Зубр" Міхаіл Н. быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 3 траўня ў Асіповічах. Хлопец расклеіваў улёткі з лагатыпам руху і нумарам кантактнага тэлефона ў раёне школы №2, у цэнтры горада.

У ходзе расклейкі малады чалавек быў затрыманы міліцэйскім патрулём. Таксама з імі быў чалавек у цывільным, які паказаў пасведчанне супрацоўніка КДБ. Міхаіла даставілі ў мясцовую вайсковую частку, на тэрыторыі якой знаходзіцца мясцовае упраўленне Камітэта дзяржбяспекі. Там з ім размаўляў чалавек, які прадставіўся Ігарам Анатольевічам. Ён цікавіўся колькасцю удзельнікаў "Зубра" ў Асіповічах, дзейнасцю руху па краіне, крыніцамі фінансавання.

Пасля таго, як малады чалавек сказаў, што ён не валодае гэтай інфармацыяй, супрацоўнік КДБ прапанаваў яму заводзіць як мага больш знаёмстваў з актывістамі руху і перадаваць інфармацыю яму. На развітанне “кадэбэшнік” пакінуў хлопцу нумар свайго працоўнага і мабільнага тэлефонаў і прапанаваў званіць "пры неабходнасці". Пасля гэтага ў Міхаіла ўзялі пісьмовыя тлумачэнні і адпусцілі, пратрымаўшы паўтары гадзіны, паведаміла прэс-служба руху “Зубр”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international