ЗАЯВА ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у сувязі з пераследам газеты “День”

2004 2004-05-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11-га траўня 2004 г. у г. Гродна супрацоўнікі КДБ забралі кампутарную тэхніку, на якой працавалі журналісты газеты “День”, а таксама матэрыялы чарговага нумару газеты.
Гэтыя дзеянні сталіся чарговым звяном у ланцугу рэпрэсіўных захадаў супраць незалежнага выдання. Як вядома, яшчэ 7-га красавіка супрацоўнікі міліцыі арыштавалі ўвесь наклад 11-га нумару газеты “День”. Разбіральніцтва па гэтай справе працягваецца да сёння. 4800 асобнікаў газеты па-ранейшаму знаходзяцца пад арыштам. Падставай для прэтэнзій да рэдактара Міколы Маркевіча стала апублікаванне ў згаданым нумары газеты выказванняў гарадзенскага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага, у чым міліцыя ўгледзела заклік да правядзення несанкцыянаваных масавых дзеянняў.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” расцэньвае дзеянні сілавых структур у дачыненні да рэдакцыі газеты “День” як акты палітычнай цэнзуры. Па сутнасці, міліцыя і КДБ ператвараюцца ў органы палітычнага вышуку і барацьбы з ішнадумствам.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” патрабуе ад праваахоўных органаў зняць арышт з накладу 11-га нумару газеты “День”, вярнуць забраныя у часе ператрусу абсталяванне і матэрыялы, спыніць умяшальніцтва ў прафесійную дзейнасць рэдакцыі.
Мы заклікаем супрацоўнікаў сілавых структур дакладна выконваць нормы Канстытуцыі, абараняць правы і законыя інтарэсы грамадства, у шэрагу якіх адным з найважнейшых з’яўляецца права на свабоднае атрымане і распаўсюд інфармацыі.

Прынята на паседжанні
Праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 12-га траўня 2004 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international