11 траўня сьледчыя КГБ правялі ў Гародні ператрусы ў трох дэмакратычных арганізацыях. Сканфіскаваная кампутарная тэхніка (Радыё Свабода)

2004 2004-05-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьледчыя КГБ шукалі, дзе магла быць надрукавана першатравеньская ўлётка зь вершам, у якім КГБ ўбачыў абразу на адрас прэзыдэнта Лукашэнкі.
А 15-й гадзіне каманда гэбістаў завітала на вуліцу Карла Маркса 11, дзе месьцяцца грамадзкія арганізацыі — ад БНФ да ТБМ. У пакоі ТБМ робіцца газэта “День”, а яе галоўны рэдактар Мікола Маркевіч адначасова ўзначальвае і філію Таварыства беларускай мовы.

Ператрус доўжыўся чатыры гадзіны.
У 19.15 выйшлі спачатку міліцыянты, потым супрацоўнікі КГБ у цывільным вынесьлі ўсе чатыры сыстэмныя блёкі рэдакцыі “Дня”.

Паназіраць сабралася публіка, усё гэта фатаграфавалі нямецкія журналісты, якія апынуліся ў Горадні. А апэратар КГБ запісваў на відэастужку ўсіх прысутных.

Калі ператрусы зьвязаныя з крымінальнай справай па факту абразы прэзыдэнта Лукашэнкі, з улёткай, якое да гэтага маглі мець дачыненьне Таварыства беларускай мовы і газэта “День”? Сьледчы КГБ Фядулаў патлумачыў Міколу Маркевічу, што нібыта сябры ТБМ кантактавалі з Валерыем Леванеўскім — кіраўніком страйкаму прадпрымальнікаў. Яго затрымалі і пасадзілі на 15 сутак якраз за распаўсюд гэтых улётак.

З аднаго боку на гэтых улётках надрукавана фота самога Леванеўскага і заклік прыйсьці 1 траўня на мітынг пратэсту, з другога — вершык, які ў КГБ прачыталі і знайшлі нібыта абразу прэзыдэнта Лукашэнкі.

У вершы адзін раз згадваецца слова “прэзыдэнт”. Сьледчы лічыць, што сябры ТБМ маглі дапамагчы Леванеўскаму памножыць улётку.

Ператрусы адбыліся таксама ў Таварыстве беларускай школы (ТБШ) і ў Фондзе Льва Сапегі, якія знаходзяцца ў іншых месцах. У ТБШ нічога не забралі, а вось Фонд Сапегі мае страты. Карэспандэнт Радыё Свабода размаўляў пасьля ператрусу з кіраўніком філіі Фонду Ўладзімерам Хільмановічам. Ён сказаў, што КГБ канфіскавала ў іх кампутарную тэхніку і адну кніжку — пад назвай “Зямля сьвятога Лукі” гарадзенскага паэта Алеся Чобата, прычым яна выдадзена ў польскім перакладзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international