7 траўня ў Гародні КГБ і АМОН уварваліся ў прыватную кватэру Валерыя Леванеўскага — кіраўніка незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі і правялі там ператрус

2004 2004-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 14 гадзінаў у трохпакаёвую кватэру Леванеўскіх на вуліцы Ліможа хацелі трапіць людзі, якія сказалі, што яны з КГБ. Іх не пусьцілі. Ухаце знаходзіліся 12-гадовы Антон, 17-гадовая Кацярына — дзеці Леванеўскага і ягоная цешча Галіна. Празь некаторы час прыбыў АМОН — людзі ў чорных і белых шапках-масках. Яны ўзламалі падвойныя дзьверы і ўвайшлі ўсярэдзіну. У кватэры адразу пачаўся ператрус. Дома засталіся цешча і дачка Валерыя Леванеўскага — сына Антона адаслалі на вуліцу разам з сабакам-ратвэйлерам, якога трымае сям’я. Вось што сказаў Антон карэспандэнту Радыё Свабода:
“Мая сястра не хацела адчыняць. Ну, яны ўзялі адлучылі сьвятло поўнасьцю. Вось. Яны яшчэ адлучылі тэлефон. Мы толькі пачалі па сотавым тэлефанаваць — яны пачалі ўжо ламаць дзьверы”.

Ператрус цягнуўся шэсьць гадзінаў і закончыўся каля 21 гадзіны.
КГБ прымушала даваць паказаньні супраць свайго бацькі 17-гадовую Кацярыну Леванеўскую. Пасьля заканчэньня ператрусу яе забралі ў абласную ўправу КГБ. У кватэры была канфіскаваная ўся кампутарная тэхніка.

Старэйшы сын, Зьміцер Леванеўскі, якому 20 гадоў, таксама быў дастаўленны ў КГБ.

Каля 15 гадзінаў міліцыянты затрымалі Аляксандра Васільева — паплечніка Валерыя Леванеўскага, і на ягонай кватэры таксама пачалі ператрус. А 17-й гадзіне ў яго сканфіскавалі кампутары сына і дачкі, некаторыя дакумэнты. Ён паведаміў па тэлефоне Радыё Свабода, што ператрус робіцца на падставе распачатай крымінальнай справы аб распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, у якой абражаюцца гонар і годнасьць прэзыдэнта Лукашэнкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international