7 траўня спаўняецца пяць гадоў з моманту зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Беларусі гэнэрала Юрыя Захаранкі.

2004 2004-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апрача яго, у 1999 годзе зьніклі выканаўца абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктар Ганчар, яго сябра прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, а ў ліпені 2000га – апэратар ГРТ Зьміцер Завадзкі. На Кастрычніцкай плошчы ў Менску ўвечары ў пятніцу зьбіраюцца неабыякавыя людзі, якія жадаюць ведаць праўду аб тым, што здарылася зь вядомымі ў Беларусі асобамі.

Роўна пяць гадоў таму генэрал Юры Захаранка, былы міністар унутраных справаў Беларусі, вядомы грамадзкі дзеяч, сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, літаральна некалькі соцень мэтраў не дайшоў да свайго дому. Пасьля таго, як гэнэрал прыпаркаваў сваю машыну, яго выкралі невядомыя асобы. З таго часу пра лёс Юрыя Захаранкі нічога невядома.

Ужо пять гадоў на вуліцах Менску й іншых гарадоў выходзяць людзі, каб нагадаць сваім суайчыньнікам аб тым, што ў нашай краіне зьнікаюць апанэнты дзейнае ўлады. Такая ж акцыя праводзіцца ў пятніцу на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя “Мы памятаем” пачынаецца а 17.30 на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры беларускае сталіцы.

Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international