7 траўня Наваполацкага праваабаронцу Зьміцера Салаўёва аштрафавалі на 10 базавых велічынь у інсьпекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г.Наваполацку.

2004 2004-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 траўня па месцы прапіскі Зьмцера Салаўёва прыйшла тэлеграма, у якой паведамлялась, што Зьміцер Салаўёў, 7 траўня абавязаны зьявіцца ў інсьпекцыю Міністэрства па падатках і зборах па г.Наваполацку. За атрыманьне тэлеграмы прымусілі распісацца маці Зьміцера.

Рашэньне пра штраф было вынесена на падставе таго, што Зьміцер Салаўёў не пусьціў прадстаўнікоў падаткавай інспекцыі ў свой офіс. У пратаколе было сказана наступнае: “09.04.04 Салаўёў не дазволіў правесьці кантрольны мерапрыемствы і выявіць, ці ажыцьцяўляеца камерцыйная, прадпрымальніцкая) дзейнасьць у памяшканьні, якое сам уладальнік называе “Офіс Зьміцера Салаўёва”. Адказнасьць за дадзенае правапарушэньне прадугледжанае ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь”
Падаткавікі намерваліся правесьці праверку “дзейнасьці, зьвязанай з прыёмам наяўных грашовых сродкаў ад пакупнікоў (кліентаў), з вытворчасьцю прадукцыі, выкананьня работ, аказаньнем паслугаў” і г.д. Зьміцер Салаўёў адмовіўся ўпусьціць у памяшканьне супрацоўнікаў падаткавай інсьпекцыі, матывуючы тым, што гаспадарчай дзейнасьцю ён не займаецца і ніякіх аперацыяў з наяўнымі і безнаяўнымі грашыма ў дадзеным памяшканьні не зьдзяйсьняе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international