Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт спыніў сваю фінансавую дзейнасьць, а з 10 траўня спыніцца адукацыйны працэс

2004 2004-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галіна Абакунчык
Гэтыя дзеяньні кіраўніцтва ЭГУ выкліканыя тым, што Міністэрства адукацыі не падоўжыла навучальнай установе ліцэнзіі на права далейшай працы. Выкладчыцкі калектыў унівэрсытэту заяўляе, што гэткім чынам міжнароднаму іміджу Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту будзе спрычыненая істотная шкода, а студэнты намерваюцца абараняць Alma Mаter і адстойваць сваё права на навучаньне.

Згодна з прэзыдэнцкім дэкрэтам да 1 траўня Міністэрства адукацыі мусіла завершыць пераліцэнзаваньне ўсіх навучальных установаў краіны. Аднак па завяршэньні гэтага тэрміну Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт не атрымаў афіцыйнага паведамленьня ні пра падаўжэньне, ні пра закрыцьцё ліцэнзіі. А бяз гэтага дакумэнту ўсялякая дзейнасьць незаконная, — кажа дэкан факультэту права Ала Сакалова.

(Сакалова: ) “Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт апынуўся ў экстрэмальнай сытуацыі: на ўсе пытаньні, якія мы накіроўвалі ў Міністэрства адукацыі, Савет міністраў, Дзяржкантроль, — што мы вельмі заклапочаныя такім становішчам, што парушаныя ўсе ўсталяваныя заканадаўствам нормы — афіцыйныя структуры маўчаць, а студэнты чакаюць нейкага рашэньня. Гэта тысяча студэнтаў, 250 выкладчыкаў і дзьве тысячы бацькоў знаходзяцца вось у такім стане, абсалютна незразумелым і абсалютна трывожным”.

Паводле прарэктара ўнівэрсытэту Ўладзімера Дунаева, супраць навучальнай установы ўлады выкарыстоўваюць таксама іншыя сродкі ціску. Да прыкладу, адміністрацыя прэзыдэнта заблякавала грошы на навучаньне, дасланыя эўрапейскімі грантадаўцамі. У абарону ЭГУ выступіла Рада міністраў Эўразьвязу, якая накіравала найвышэйшым уладам Беларусі ліст пратэсту. Аднак у Міністэрстве замежных справаў выказваць сваю пазыцыю адносна гэтых падзеяў адмаўляюцца. Вось што на пытаньне Радыё Свабода адказаў намесьнік кіраўніка ўправы інфармацыі Руслан Есін:

(Есін: ) “У любога міністэрства ёсьць свая пазыцыя. Але ў гэтым выпадку я не хацеў бы забіраць хлеб у Міністэрства адукацыі й гатовы прыняць удзел у абмеркаваньні гэтага пытаньня”.

Чыноўнікі Міністэрства адукацыі ад камэнтароў пра становішча вакол ЭГУ таксама ўхіляюцца, спасылаючыся на сваю занятасьць. А памочнік міністра па сувязях з грамадзкасьцю Віктар Іўчанкаў сказаў:

(Іўчанкаў: ) “Нічога я вам казаць ня буду, бо ў мяне няма такой інфармацыі. Гэта ўсё яшчэ ў стадыі вырашэньня — гэтае ліцэнзаваньне”.

Ва ўнівэрсытэце ж перакананыя, што цяперашнія падзеі зьвязаныя са спробай вышэйшых уладаў зьняць з пасады рэктара ЭГУ, прафэсара Анатоля Міхайлава. Нагадаю, што пакінуць кіраўнічую пасаду ВНУ спадару Міхайлаву яшчэ ў пачатку году прапанаваў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. Тады ў абарону ўнівэрсытэту выступілі амбасадары шэрагу эўрапейскіх краінаў.
Цяпер кіраўніцтва ўнівэрсытэту шукае магчымасьці выйсьця са складанага становішча і не выключае, што будзе зьвяртацца ў гаспадарчы суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international