Камітэт міністраў Рады Еўропы абмяркуе рэзалюцыі па Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

2004 2004-05-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ухваленыя ПАРЭ рэзалюцыіий рэкамэндацыі з патрабаваньнем адстаўкі генпракурора Беларусі Віктара Шэймана, правядзеньня незалежнага расьсьледаваньня справаў зьніклых і судовых працэсаў над датычнымі да гэтых зьнікненьняў беларускімі чыноўнікамі скіраваныя ў выканаўчы орган Рады Эўропы — камітэт міністраў, паведамляе Радыё Свабода.

Тыдзень таму Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заслухала даклады Хрыстаса Пургурыдэса ды ўхваліла рэкамэндацыі камітэту міністраў наконт санкцыяў супраць Беларусі. Як паведаміла супрацоўніца сакратарыяту гэтага камітэту, вырашана, што беларускае пытаньне будзе разгледжанае на адным з паседжаньняў камітэту міністраў праз два тыдні:

“Я якраз рыхтую запісы для парадку дня наступнага паседжаньня намесьнікаў міністраў, якое адбудзецца 19 траўня. Што мы бачым у гэтых запісах наконт Беларусі, дык гэта тое, што намесьнікі разгледзяць рэзалюцыю ды рэкамэндацыі. Яны будуць прымаць рашэньне аб тым, каб зьвярнуць увагу сваіх урадаў на гэтыя рэкамэндацыі. І яны, напэўна, папросяць групу дакладчыкаў падрыхтаваць праект адказу, каб яго прыняць”.

Калі ўсё гэта будзе зроблена, распачнецца этап рэалізацыі тых рэкамэндацыяў, якія ўхваліла тыдзень таму ПАРЭ. Рэкамэндацыі аб санкцыях супраць Беларусі павінны прайсьці праз камітэт міністраў Рады Эўропы ды нацыянальныя ўрады да супольных органаў Эўразьвязу, толькі тады яны набудуць канкрэтныя абрысы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international