30 верасьня Мінскі Гарадскі суд пакінуў у сіле рашэньне суда Кастрычніцкага раёну г. Мінска -- прыпыніў разгляд грамадзянскай справы аб прызнаньні памерлым Юрыя Захаранкі -- былога міністра ўнутраных справаў Беларусі.

2002 2002-10-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што Юры Захаранка зьнік 7-га траўня 1999 году. Менавіта гэтую дату просіць прызнаць за дату сьмерці Ю.Захаранкі Алег Волчак - прадстаўнік інтарэсаў сям'і Захаранкаў. Пракурор Сьвятлана Нікалаева даводзіць, што ніякіх доказаў зьнікненьня Захаранкі менавіта 7-га траўня ня ма.
Разгляд грамадзянскай справы аб прызнаньні Ю рыя Захаранкі памерлым быў прыпынены 9-га верасьня. Слуханьні маюць быць адноўленыя 17-га кастрычніка: менавіта ў гэты дзень сыходзіць тэрмін крымінальнага расьсьледаваньня Мінскай гарадзкой пракуратуры па факце зьнікненьня былога міністра.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international