Наваполацкія ўлады адмаўляюцца рэгістраваць суполкі Свабоднага прафсаюзу

2004 2004-05-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наваполацкі гарадзкі выканаўчы камітэт афіцыйна адмовіўся перарэгістраваць першасныя суполкі Свабоднага прафсаюзу работнікаў цеплаэлектрацэнтралі й ААТ “Нафтан”. Адмоўлена таксама ў перарэгістрацыі рэгіянальнай арганізацыі згаданага прафсаюзу.
Нагодаю дзеля такога рашэньня сталіся недакладнасьці ў афармленьні адпаведных дакумэнтаў. Тым часам старшыня рэгіянальнай Полацка-Наваполацкай арганізацыі СПБ Уладзімер Антановіч лічыць, што адмова юрыдычна нічым не матываваная і з гэтай нагоды зьбіраецца зьвярнуцца ў суд.

Полацка-Наваполацкая “рэгіяналка” была зарэгістраваная ў Наваполацкім гарвыканкаме 3 траўня 2000 году. У зьвязку з унесенымі ў статут СПБ зьменамі і дадаткамі, узьнікла патрэба перарэгістрацыі першасных суполак. Пры гэтым працэс перарэгістрацыі доўжыцца ўжо дзевяць месяцаў, і кожнага разу работнікі гарвыканкаму знаходзяць хібы ў афармленьні пададзеных дакумэнтаў.

Сёньня ж спадар Антановіч падаў у гарвыканкам заяўку на правядзеньне 20 траўня мітынгу пратэсту супраць перасьледу ўладамі актывістаў Свабоднага прафсаюзу. Нагадаем, што апошнім часам у рэгіёне звольненыя з працы тры кіраўнікі першасных арганізацыяў СПБ.
Па інфармацыі Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international