Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Верас” падало скаргу ў Вiцебскі абласны суд на дзеяньні Ўпраўленьня юстыцыi Вiцебскага аблвыканкаму

2004 2004-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі грамадзкага аб’яданьня лічаць, што вынесенае ўпраўленьнем пiсьмовае папярэджаньне ад 25 сакавіка, дзе “Верасу” інкрымінуецца парушэньне Закону “Аб грамадзкiх арганiзацыях” i статута, неабгрунтаванае.

У прыватнасьцi, у зыскавой заяве МГА “Верас” цалкам абвяргае закiд Упраўленьня юстыцыi, што арганізацыя ня мела права ладзіць у межах праекту “Роўнасьць. Талерантнасьць. Павага” “круглы стол” па міжнацыянальных адносінах. Прадстаўнікі “Вераса” лічаць надуманай i “незразумелай” гэтую прэтэнзію аблвыканкамаўскіх юрыстаў. На думку актывістаў аб’яднаньня, “з тэксту папярэджаньня немагчыма ўсьвядоміць, якая менавіта норма заканадаўства (пункт, артыкул, назва нарматыўна-прававога акта)” ці палажэньне статута моладзевага аб’яднаньня былі парушаныя. “Верасоўцы” не пагаджаюцца са сьцьвярджэньнем рэгіструючага органа, быццам распрацоўка праектаў зьменаў заканадаўства не адпавядае статутным мэтам і задачам арганізацыі.

На думку заяўнікаў, Ўпраўленьне юстыцыі ня мае рацыі і ў тым, што расцэньвае як парушэньне закону стварэньне на базе грамадзкага аб’яднаньня мясцовага валянтэрскага цэнтру, якi зьяўляецца структурным падразьдзяленьнем “Вераса”. МВЦ узьнікла на падставе пункта 2.2 статуту арганізацыі.

МГА “Верас” просiць суд прызнаць папярэджаньне незаконным i адмянiць яго, -- паведамляе прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international