Заява ўдзельнікаў сустрэчы беларускіх журналістаў у сувязі з Сусветным днём свабоды друку

2004 2004-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

г. Мінск 3 траўня 2004 г.

Беларусь засталася апошняй еўрапейскай дзяржавай, дзе практычна ўсталяваная манаполія дяржавы на сродкі масавай інфармацыі. Год за годам беларускія ўлады ўзмацняюць прэсінг у дачыненні да выданняў дэмакратычнай скіраванасці. Сёння само існаванне свабоднай прэсы пастаўлена пад пагрозу. Пра гэта сведчаць вынікі маніторынга СМІ, які праводзіць ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

З пачатку гэтага года Міністэрства інфармацыі пяць разоў прыпыняла выхад недзяржаўных выданняў. У гэтым спісе - газеты "Згода", "Вечерний Столин" і нават такія далёкія ад палітыкі выданні як "Криминальное обозрение", "Версия" и "Детективная газета".

Усё больш абвастраюцца праблемы, звязаныя з друкам і распаўсюдам незалежных газет. Некаторыя з іх зноў вымушаны сыходзіць у "эміграцыю". "Белорусская деловая газета", "День" и "Салідарнасць" друкуюцца ў Расіі. Дзяржаўныя прадпрыемствы-манапалісты "Белпошта", "Белсаюздрук" і іх рэгіянальныя структуры адмаўляюцца распаўсюджваць "Белорусскую деловую газету" і шэраг іншых выданняў. Адначасова ствараюцца перашкоды для арганізацыі альтэрнатыўнай сістэмы распаўсюду.

Пашыраецца практыка неабгрунтаванай канфіскацыі накладаў нязручных уладам СМІ. Асаблівую трывогу выклікае сітуацыя з газетай "День". 7 красавіка 2004 г. міліцыя Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласці затрымала ўвесь наклад адзінаццатага нумару гэтай газеты, экспедыяваны з Расіі. Рэдакцыя падвяргаецца ўціску з боку пракуратуры, КДБ і падаткавых органаў.

Арсенал метадаў эканамічнага ціску на дэмакратычную прэсу ўвесь час абнаўляецца. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), заснаванае Адміністрацыяй прэзідэнта, спасылаючыся на сваё эксклюзіўнае права распаўсюджваць у СМІ праграмы тэлеперадач, запатрабавала ад некаторых выданняў штомесячнай аплаты ў суме больш як 5 млн. рублёў (каля 2,5 тыс. долараў ЗША).

Працягваецца практыка прад'яўлення шматмільённых зыскаў незалежным газетам. Менавіта сёння найбольш масавая незалежная газета "Народная воля" вымушана змагацца за свае інтарэсы ў двух судах.

Застаецца невядомым лёс нашага калегі, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Дзмітрыя Завадскага, які знік у ліпені 2000 г. Пракуратура Рэспублікі Беларусь 31-га сакавіка 2004 г. зноў прыпыніла расследаванне крымінальнай справы аб яго выкраданні.

28 красавіка 2004 г. Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла дзве спецыяльныя рэзалюцыі, у якіх асудзіла выпадкі знікнення людзей, а таксама практыку дыскрымінацыі СМІ ў Беларусі. Удзельнікі сустрэчы далучаюцца да заяваў еўрапейскіх парламентарыяў.

У Дзень свабоды друку мы звяртаемся да беларускіх уладаў з патрабаваннем кіравацца ў дачыненнях з прэсай нормамі Канстытуцыі, дзейнага Закона аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі, а таксама агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права. Мы таксама патрабуем спыніць неабгрунтаваны пераслед незалежных СМІ і журналістаў.

Заява прынята ўдзельнікамі сустрэчы беларускіх журналістаў у сувязі з Сусветным днём свабоды прэсы 3-га траўня 2004 г. (паводле ГА БАЖ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international