Суд над Анатолем Лябедзькам сёньня не адбыўся з-за няправільна складзеных супрацоўнікамі міліцыі рапартоў

2004 2004-05-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 3 траўня лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька быў выкліканы ў РУУС Савецкага раёну г. Менску для допыта ў якасьці правапарушальніка. Выклік зьвязаны з падзеямі 26 красавіка, калі ў сталіцы праходзіў Чарнобыльскі шлях. А. Лябедзька не зьяўляўся заяўляльнікам акцыі, ня ўдзельнічаў у шэсьці, хаця прысутнічаў на плошчы Якуба Коласа. Яго спрабавалі затрымаць супрацоўнікі АМАПу, але А. Лябедзку ўдалося зьбегчы.
У РУУС А. Лябедзька з’явіўся, але падчас складаньня пратаколу аб правапарушэньні (арт. 167.1 КаАП РБ) высьветлілася, што зьмест рапартоў, складзеных супрацоўнікамі міліцыі, не супадае са відэаздымкамі акцыі. Такім чынам, пратакол аб правапарушэньні А. Лябедзькі ня быў складзены, а сам ён быў адпушчаны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international