У Гародні пакаралі арыштам у 15 сутак Зьміцера Іваноўскага — намесьніка старшыні грамадзкага аб’яданьня прадпрымальнікаў “Персьпектыва”

2004 2004-04-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, у будынак Ленінскага суду не пускалі нікога, хто прыйшоў на суд над Зьмітром Іваноўскім. А сабраліся каля трыццаці прадпрымальнікаў. Пяцёра міліцыянтаў ахоўвалі дзьверы, а насупраць увесь час дзяжурыла машына з амонаўцамі.

Міліцыянты таксама папярэдзілі, што тым больш забаронена пускаць журналістаў.

Увогуле разам з Іваноўскім дазволілі зайсьці толькі чатыром сьведкам зь ягонага боку. Сярод іх быў і намесьнік галоўнага рэдактара газэты “День” Андрэй Пачобут. Яму адразу сказалі пакінуць на вуліцы ня толькі дыктафон і фотаапарат, але і ўсе рэчы, быў праведзены асабісты дагляд.
На спадара Іваноўскага склалі пратакол за наступныя дзеяньні:

(Іваноўскі: ) “Толькі за тое, што, як міліцыя гаворыць, – я сам задаваў пытаньні і адказваў на пытаньні прадпрымальнікаў. Гэта ўжо, паводле іх, зьяўляецца актыўным удзелам у несанкцыянаваным сходзе”.

Судзьдзя па адміністрацыйных справах Натальля Козел выслухала сьведкаў і сказала пачакаць прысуду на вуліцы. А 18-й суд скончыў сваю працу. А ў 18.45 міліцыянты запусьцілі ўнутр толькі самога Зьмітра Іваноўскага, забаранілі ўвайсьці нават ягоным сьведкам. Праз пяць хвілінаў дзьверы Ленінскага суду замкнулі на ключ.

З чорнага ходу вывелі і пасадзілі ў “варанок” Зьмітра Іваноўскага. Ён толькі пасьпеў крыкнуць, што яму далі 15 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international