Падчас сходу ў вёсцы Струга начальнік аддзелу інфармацыі Маларыцкага райвыканкаму Сяргей Строк заявіў, што Партыі БНФ у гады вайны была на баку фашысцкай Германіі.

2004 2004-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сходы ў вёсках Струга і Пажэжын Брэсцкай вобласьці адбыліся па ініцыятыве дэпутата Маларыцкага раённага савету Ўладзімера Малея, маёра запаса, які 21 год праслужыў у ракетных вайсках стратэгчічнага прызначэньня, а на сёньняшні дзень зьяўляецца сябрам Партыі БНФ. У. Малей паведаміў мясцовым жыхарам, што яны маюць магчымасьць праз мясцовы рэфэрэндум прадухіліць будаўніцтва на мяжы Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў могільніку забруджанага радыяцыяй грунту з брэсцкага аб’екту “802”.

Пасьля выступіў начальнік аддзелу інфармацыі Маларыцкага райвыканкаму Сяргей Строк, які заявіў што не варта слухаць апазіцыю. Сяргей Строк заявіў:“Я вам скажу болей: “Гэты таварыш (калі яго можна назваць таварышам) Уладзімер Малей — сябра Партыі БНФ. Гэтая партыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі вы былі маладыя, была на баку фашыстоўскай Германіі”.

Між тым, БНФ быў створаны ў 1988 годзе -- праз 43 гады пасьля заканчэньня вайны. Прысутныя на сходзе актывісты незарэгістраванага моладзёвагу руху “Зубр” пацікавіліся, дзе Сяргей Строк працаваў раней, на што той адказаў, што “па адукацыі ён гісторык”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international