У дадзены момант у судзе Савецкага раёну г.Мінска адбываюцца слуханьні па адміністратыўных справах арганізатараў акцыі “Чарнобыльскі шлях” – Алеся Міхалевіча і Людмілы Гразновай.

2004 2004-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатараў акцыі “Чарнобыльскі шлях” Алеся Міхалевіча і Людмілу Гразнову абвінавачваюць ў парушэньні артыкула 167.1- ч.2 КаАП РБ (парушэньне парадку і арганізацыі правядзеньня масавых мерапрыемтсваў). Ім пагражае штраф ад 150 да 300 базавых велічынь альбо арышт ад 10 да 15 сутак.

Пасьля заканчэньня акцыі «Чарнобыльскі шлях» яго арганізатары атрымалі павесткі ў РУУС Савецкага раёну г.Мінска на 27 красавіка на 9.00 і 10.00.

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» былі выкліканы ў РУУС у якасьці «правапарушальнікаў». Сярод тых, хто атрымаў павесткі – Людміла Гразнова (Аб'яднаная Грамадзянская партыя), Алесь Міхалевіч (намесьнік старшыні Партыі БНФ), Павел Знавец (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада), Генадзь Быкаў (старшыня Свабоднага прафсаюза).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international