26 красавіка перад пачаткам акцыі “Чарнобыльскі шлях” Управа партыі БНФ была заблакаваная асобамі ў цывільным, якія перашкаджалі выезду транспарату і затрымлівалі людзей, якія выходзілі з будынку.

2004 2004-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Так каля Управы быў затрыманы польскі журналіст, які паказаў журналісцкае пасьведчаньне і быў адпушчаны.

У 18.00 каля Управы партыі БНФ затрыманы актывіст партыі Андрэй Сухаверхі.
А.Сухаверхі выязджаў са двара Управы партыі БНФ, у гэты час на машыну наляцелі невядомыя ў цывільным і пачалі спрабаваць спыніць машыну. Адзін з людзей у цывільным кінуўся на капот і стукнуўся аб яго. Пасьля гэтага А.Сухаверхі быў дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну, дзе склалі пратакол, яго абвінавачваюць у “зьдзяйсьненьні ДТП”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international