viasna on patreon

Абмеркаваньне праекта Рэзалюцыі па правах чалавека ў Беларусі на 60-ай сееіі ААН у Жэневе -- 15 красавіка 2004 года.

2004 2004-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасол ЗША

Беларусь напачатку была ў авангардзе рэформаў і выбрала свабодна парламент і прэзідэнта, падтрымлівала цудоўныя адносіны з Расіяй, працягваліся эканамічныя рэформы. На жаль, выканаўчая ўлада ў Беларусі выкарыстала неканстытуцыйныя прэцэдуры для скасаваньня парламента, наступныя выбары былі праведзеныя з парушэньнямі. Пасьля адбылося зьнікненьне найбольш відных палітычных апанентаў рэжыму і журналістаў. У праекце Рэзалюцыі гаворыцца, што Камітэт па юрыдычных справах Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы пацьвердзіў, што высокапастаўленыя прадстаўнікі ўраду магчыма былі ўцягнутыя ў гэтыя зьнікненьні. У праекце Рэзалюцыі адзначаецца тое, што ўрад Беларусі не прыслухаўся да заклікаў Камісіі. Тут гаворыцца аб тым, што ўрад не супрацоўнічае з Камісіяй, не прымае рэформаў у межах працэдуры выбараў, рэкамендаваных АБСЕ. Тут гаворыцца пра спробы рэжыму дзейнічаць супраць незалежных журналістаў, НДА, мірных палітычных апанентаў, што пагаршае і без таго кепскую сітуацыю з правамі чалавека. Тут гаворыцца пра абуральны факт напярэдадні нашай сесіі, калі кіраўнік буйной палітычнай партыі падвергнуўся крымінальнаму перасьледу за тое, што крытыкаваў палітыку рэжыму на расійскім тэлебачаньні. Праект рэзалюцыі заклікае беларускі ўрад нарэшце зрабіць крокі, якія Камісія Савета заклікала зрабіць у адносінах зьнікненьняў, спыніць перасьлед журналістаў, НДА, апанентаў. Нарэшце тут гаворыцца аб прызначэньні сьпецдакладчыка для кантакта з урадам Беларусі. Сааўтары Рэзалюцыі шчыра жадаюць палепшыць адносіны з Беларусьсю, а таксама паміж Беларусьсю і суседзямі. Сумесная дэлегацыя ЗША і ЕС наведала МЗС Беларусі, каб давесьці свае погляды непасрэдна да беларускіх службовых асобаў. Афіцыйнаму Мінску трэба скончыць з самаізаляцыяй. Беларускі народ, яго сябры і саюзьнікі змогуць дасягнуць павагі да правоў чалавека. Я заклікаю далучыцца да гэтай думкі.

Я дзякую прадстаўніку ЗША за яго выступ.

Цяпер мы пераходзім да агульных каментароў з боку членаў Камісіі.

Прадстаўнік Расійскай Федэрацыі

Дзякуй Вам, спадар старшыня! Спадар Старшыня, Расійская Федэрацыя лічыць, што праект Рэзаюцыі прадстаўлены на разгляд Камсіі выключна па палітычных матывах. Для нас абсалютна відавочна, што яго аўтары кіраваліся не клопатам пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а зусім іншымі памкненьнямі. Дадзены дакумент уяўляецца тым болей непрымальным, бо ён зьявіўся як раз у той момант, калі беларусія ўлады прадпрымаюць канкрэтыня крокі па разьвіцьцю дыялога ў галіне правоў чалавека, у тым ліку са сьпецыяльнмі працэдурамі Каміссіі ААН па правах чалавека. Размова, ў прыватнасьці, ідзе пра запрашэньне Працоўнай групы па адвольным затрыманьням наведаць Рэспубліку Беларусь да канца гэтага года. Мы лічым, што ў гэтых умовах Беларусь мае права разьлічваць на іншы сігнал з боку Камсіі ААН па правах чалавека. Спадар старшыня, я лічу, што зьмест праекту настолькі радыкальна абсурдны, што Камісія проста не можа і не павінна разглядаць яго па сутнасьці. З улікам сказанага дэлегацыя Расійскай Федэрацыі ўносіць прапанову не прымаць ніякага рашэньня па Рэзалюцыі і заклікае членаў Камісіі прагаласаваць за гэтую прапанову. Дзякуй.

Я дзякую паважанаму прадстаўніку Расійскай Федэрацыі за яго выступ і адзначаю, што паступіла прапанова не прымаць рашэньне па дадзеным праекце Рэзалюцыі.

А зараз мы прадастаўляем слова паслу Кітая

Спадар старшныя, дэлегацыя Кітая рашуча супраць праекта, які ўносіцца ЗША і ЕС. Прычына таму простыя . Па-першае, гэты праект цалкам супярэчыць фактам. Народы Кітая і Беларусі падтрымліваюць шчыльныя сувязі і адносіныі. Клапоцячыся аб становішчы Беларусі, Кітай ведае, рэальнасьць і ў чым, адрозьненьне ад таго, як гэта адлютсравана ў дакуменце. Мы бачым, што за гэтай Рэзалюцыяй хаваюцца іншыя матывы, -- гэта зброя для некаторых краін, асабліва ЗША, аказаць палітычны і эканамічны ціск. Калі Беларусь робіцца мішэньню гэта тлумачыцца толькі тым, што народ абраў свой шлях разьвіцьця і прытрымліваецца незалежнага палітычнага курсу ў зьнешняй палітыцы. Мы лічым, што сааўтары праекту і ЗША хочуць зьменаў не ў галіне правоў чалавека ў краіне, а зьмены палітычнай сістэмы ў краіне. Мы адзначаем, што практыка гэтая, якая мае на мэце ціск, асуджаная на правал. Нашая дэлегацыя выступае супраць гэтага палітычнага праекту Рэзалюцыі і падтрымлівае прапанову аб тым, каб не прымаць Рэзалюцыю.

Слова паважанаму прадстаўніку Кубы.

Дзякуй. Прадстаўнік Кубы таксама будзе галасаваць за прапанову, унесеную Расійскай Федэрацыяй, -- не прымаць Рэзалюцыю. Па-першае, мы лічым, сорамна, што ЗША прадстаўляе Рэзалюцыю пра станоівшча з правамі чалавека дзе б там ні было на планеце. Яны незаконна трымаюць у зьняволеньні на базе Гуантанама сотні людзей, якія сутыкаюцца з бесчалавечнымі грубымі адносінамі. ЗША прадстаўляе праект Рэзалюцыі па правах чалавека, зьяўляючыся акупуючай дзяржавай і агрэсарам. ЗША зьдзяйсьняе дзеяньні, якія супярэчаць інтарэсам народу Ірака. Дадзены праект у адносінах Беларусі аддае часамі “халоднай вайны” і зьяўляецца спробай ЗША рэалізаваць такім чынам сваю моц і падавіць народ Беларусі, зьвярнуўшы яго з гераічнага шляху. Мы ведаем, якую працу правёў народ краіны і яе ўрад на карысьць правоў чалавека. Але справа ў тым, што народ і ўрад Беларусі не гатовы аддацць амерыканскім карпарацыям свае прыродныя рэсурсы, як гэта робіцца ў іншых краінах. Адсюль інтарэс з боку ЗША да таго, каб унесьці падобнай рэзалюцыі. Мы лічым крывадушнай пазіцыю ЗША, гэта праект недарэчным, неадпаведным становішчу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Па гэтых прычынах мы заклікаем прагаласаваць за прапанову аб тым, каб не прымаць рашэньне.

Слова паважанаму паслу Індыі

Дзякуй, спадар Старшыня. Мая дэлегацыя парагаласуе за прапанову не прымаць рашэньне. Але мне хацелась бы ўнесьці некалькі заўвагаў у кантэксьце правоў чалавека ў Беларусі. Мы павінны гаварыць аб тым, што ўсе дзяржавы мусяць выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека. Мы былі ўражаныя жорсткасьцю фармалёвак праекту Рэзалюцыі і іх наступствамі для будучай працы Камісіі. Мы зьбянтэжаныя недарэчнымі фармулёўкамі і ў шэрагу іншых Рэзалюцый па сітуацыі ў тых, ці іншых краінах. Спадзяемся, што гэта не зьяўляецца новай тэндэнцыяй у плане жорсткасьці з боку тых членаў Камісіі, якія прадстаўляюць праект Рэзалюцыі. У пункце 9 ёсьць заклік пра сьпецдакладчыка, для таго каб усталяваць прамыя кантакты з кіраўніцтвам Беларусі. У іншых Рэзалюцыях па краінах размова вялася ўсяго толькі пра прызначэньне сьпецдакладчыка з тым, каб яны прадастаўлялі даклады. Гэтая прапанова ніяк не ўвязваецца з цяперашнімі нормамі ААН, тут маецца на ўвазе ўжо прамы кантакт з урадам. І ў пункце 2 гаворыцца пра пакараньне за канкрэтныя правапарушэньні яшчэ да таго, як належным чынам адбылося правасуддзе. Выказваецца поўная непавага да канстытуцыйных нормаў Беларусі і да тых нормаў, які датычацца суверэннай дзяржавы. Пункт Н пачынаецца словам “настойваем” – гэта ўжо новы ўзровень абавязковасьці, які выключае любую магчымасьць дыялогу з Беларусьсю. Мы прыцягваем ўвагу сааўтараў праекта да гэты асьпектаў і лічым, што тут ўзьнікае фунадментальнае пытаньне міждзяржаўных адносінаў, адносінаў паміж ААН і краінамі членамі ААН, якія выходзяць за межы бягучых пытаньняў, аб якіх ідзе гаворка. Мы прапаноўваем прагаласаваць за прапанову аб тым, каб не прымаць рашэньне.

Слова паважанаму паслу Ірландыі

Прапанова не прымаць рашэньне па праеце Рэзалюцыі – гэта спроба пазбавіць членаў Камісіі па правах чалавека права выказаць свае меркаваньні. Мы не можам падтрымаць такую прапанову. Гэта не можа зрабіць і любая іншая дзяржава, якая выступае за свабоду слова. Гэтак таксама падрывае прынцып празрыстасці і невыбарачнасьці – гэта падставовы прынцып для нашай Камісіі. Тут узьнікае прынцыповае пытаньне -- прагалсаваць за такое рашэньне, гэта значыць перашкодзіць Камісіі разглядаць пытаньні ў канкрэтных краінах. Ніякая краіна (вялікая ці малая) не можа лічыцца ў гатай Камісіі вышэй разгляду ў межах такога праваабарончага форума. Гэта пайшло бы ў разрэз з прынцыпамі універсальнасьці і ўзаемазалежнасьці ўсіх правоў чалавека, якія пацьверджаныя Венскай дэкларацыі. Ад імя Еўрасаюза, на падставе павагі да свабоды слова, я настойліва заклікаю членаў Камісіі прагаласаваць супраць прапановы, каб не прымаць рашэньне па прынцыповых меркаваньнях.

Слова мае пасол Беларусі як прадстаўнік зацікаўленага боку

Паважаны спадар старшыня! У сувязі з вынясеньне на разгляд праекта Рэзалюцыі ў сувязі з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі хацеў бы заявіць наступнае. Сёньня нікога не зьдзіўляе, што Злучаныя Штаты, выкарыстоўваючы права моцнага выносяць на разгляд праект з абсалютна ілжывымі і неабгрунтаванымі абвінавачаньнямі ў адрас маладой суверэннай дзяржавы. Што гэта, калі не імкненьне ЗША пакараць краіну, якая ўпэўнена праводзіць незалжную зьнешнюю палітыку. Прыўлашчыўшы сабе ў аднабаковым парадку функцыі усясьветнага судзьдзі, ЗША груба парушае палажэньні міжнароднага права, пад мікраскопам вышукваюцца парушынкі ў вачах іншых дзяржаваў, ўпарта не заўважаючы бярвеньняў ва ўласных вачах. Відавочна для ўсіх, што абвінавачаньні ў адносінах Беларусі будуюцца па той жа схеме, што і сьцьверджаньне пра наяўнасьць зброі масавага паражэньня ў Іраку. Міжнародная супольнасьць ужо мела магчымаьць пераканацца ў ілжывасьці падобных заяваў. Зрэшты, такія дзеяньні ўжо даўно сталі нормай для Злучаных Штатаў. Нас у большай ступені зьдзіўляе пазіцыя краін Еўрапейскага Саюзу, якія выступілі ў якасьці сааўтараў гэтага праекту. Можа гэта проста спроба адцягнуць увагу ад далёка не ідэальнай сітуацыі з правамі чалавека ў самім ЕС, дзе, паводле сьцьверджаньня аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі Amnesty International толькі дзьве краіны з 15 цяперашніх членаў заслугоўваюць станоўчай адзнакі ў адносінах захаваньня правоў чалавека. Складаецца ўражаньне, што ЕС адвяргае ўсе канструктыўныя прапановы Беларусі, спрабуючы выкарыстаць трыбуну КПЧ для стварэньня новых разьдзяляльных ліній у Еўропе. Такая палітыка ідзе ўразрэз з прадэклараванай ЕС стратэгіяй добрасуседства і партнёрства з новымі суседзямі. У адрозьненьні ад ЗША, Рэспубліка Беларусь зьяўялецца ўдзельнікам усіх асноўных міжнародных дамоваў у галіне правоў чалавека і ў поўным аб’ёме супрацоўнічае з міжнароднымі дагаварнымі органамі ў гэтай сферы. Мы таксама выступаем за канструктыўнае супрацоўніцтва з усім сьпецыяльнымі працэдурамі Камісіі і на практыцы пацьвярджаем гэта. Апшні прыклад – запрашэньне Працоўнай групы па адвольным затрыманьням наведаць Рэспубліку Беларусь у канцы бягучага году. У той жа час ЗША, якія займаюць першае месца ў сьвеце па колькасьці зьняволеных адмаўляюцца супрацоўнічаць з адпаведнымі тэматычнымі працэдурамі ААН. Зараз дазвольце прыцягнуць увагу Камісіі да асобных палажэньняў праекту з тым, каб яшчэ раз паказаць неадпаведнасьці ды ілжывасьць. Паважаны пасол Ірландыі, выступаючы на сееіі заявіла, што ў 2003 годзе зьнікненьні людзей былі зарэгістраваныя ў 79 краінах сьвету. У сувязі з гэтым мы маем законнае права задаць пытаньне: чаму сааўтары Рэзалюцыі вылучаюць толькі Беларусь у якасьці праблемнай дзяржавы? У сувязі з крытычнымі заўвагамі пра беларускую выбарчую сістэму, хацелася бы паказаць, што выбарчае заканадаўства Беларусі цалкам адпавядае міжнародным стандартам, а практыка правядзеньня выбараў характарызуецца дэмакратычнасьцю і празрыстасьцю. Хацелі бы парэкамендаваць аўтарам праекта зьвярнуь самую сур’ёзную ўвагу на будучыя выбары ў ЗША, каб так званая ўзорная выбарчая сістэма зноў не дала збояў, як гэта месла месца чатыры гады таму. У сувязі з гэтым мяркуем апраўданым накіраваньне ў Злучаныя Штаты назіральнікаў АБСЕ з тым, каб пракантраляваць ход выбарчага працэсу. Сёньня Беларусь -- гэта маладая незалежная дзяржава, якая праходзіць шлях ад маладой да сталай дэмакратыі, арыентаванай на канструктыўнае раўнапраўнае супрцоўніцтва. Чалавек, яго правы і свабоды зьяўляецца вышэйшай каштоўнасьцю беларускага грамадства і дзяржавы. Практычным пацьверджаньнем гэтаму можа служыць выснова даклада Усясьветнага Банка, у адпаведнасьці з якім Беларусь прызнаецца ў якасьці ўзору для дзяржаваў рэгіёна па барацьбе з галечай. Што гэта, як не сьведчаньне высокага ўзроўня забесьпячэньня правоў чалавека ў краіне? Асобна хацеў бы спыніцца на палажэньні аб ўвядзеньні пасады сьпецыяльнага дакладчыка па Беларусі, якое не вытрымлівае ніякай крытыкі. Як вядома камісія прыбягае да прызначэньня сьпецдакладчыкаў як да скрайняй меры ў адносінах тых краінаў, дзе ёсьць масавыя, грубыя і працяглыя парушэньні правоў чалавека. Такая сітуацыя не мае нічога агульнага з Беларусьсю. Сёньня мы становімся сьведкамі яшчэ аднай спробы выкарыстаць Камісію па правах чалавека ў якасьці інструмента прасоўваньня палітычных інтарэсаў асобных дзяржаваў-членаў. Але мы можам і павінны сказаць “не” далейшай палітызацыі Камісіі, адыйсьці ад прыняцьця палітычна матываваных рашэньняў, якія вядуць да канфрантацыі і недаверу. Мы заклікаем падтрымаць нашую краіну і адхіліць прадастаўлены праект Рэзалюцыі. Дзякуй.

Мы дзякуем паслу Беларусі за ягоны выступ.

Мы пераходзім да галасаваньня.

Першае галасаваньне тычыцца прапановы аб тым, каб не прымаць наогул рашэньня. Калі мы ўсё ж такі пяройдзем да прыняцьця дакумента, то пасьля ўжо можна будзе выступіць па самім дакуменце.
Я яшчэ раз хачу патлумачыць, што калі вы зараз прагаласуеце “за”, то прагаласуеце за тое, каб не прымаць рашэньне па праекце Рэзалюцыі. Калі вы галасуюць “супраць”, то гэта значыць, што вы галасуеце за тое, каб разгледзець праект дакумента.

Прашу ўключыць табло, прашу галасаваць.

Прашу праверыць вынікі.

“За” – 22
“Супраць” – 22
“Устрымаліся” – 9

Гэта значыць, што прапанова не абмяркоўваць праект Рэзалюцыі не праходзіць.

Прашу пераканацца ў правільнасьці вынікаў галасаваньня

Фіксіруем табло

Рэзалюцыя прымаецца

“За” – 23
“Супраць” – 13
“Устрымаліся” – 17

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства