У дачыненьні да кіраўніка слонімскага грамадзкага аб’яднаньня “Воля да разьвіцьця” Міхася Варанца узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 243 “Ухіленьне ад выплаты падаткаў” .

2004 2004-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 27 красавіка Міхась Варанец выкліканы да сьледчага для допыта ў якасьці падазронага. Падставай для ўзбуджэньня справы стала тое, што “Воля да развіцьця” нібыта парушыла парадак выкарыстаньня грашовых сродкаў, атрыманых у якасьці фінансавай дапамогі па праграме ТАСІ S у 2003 годзе.

Сродкі, выдзеленыя ГА “Воля да развіцьця” для рэалізацыі праекта “Падлеткавы клюб “Сьвятліца”, згодна з пагадненьнем паміж урадам Беларусі і Эўракамісіяй, былі першапачаткова вызваленыя ад усіх падаткаў і плацяжоў у бюджэт. Аднак слонімская падаткавая інспэкцыя вырашыла кіравацца не міжнародным пагадненьнем (якое мае большую сілу за любыя ўнутрыбеларускія законы і падзаконныя акты), а інструкцыямі, якія прадугледжваюць выплату падаткаў з усіх праграмаў замежнай бязвыплатнай дапамогі.

З-за нібыта нявыплаты падаткаў 16 сакавіка была канфіскаваная маёмасьць ГА “Воля да разьвіцьця” і на арганізацыю накладзеныя штрафныя санкцыі на суму больш за 15 тысяч даляраў. З улікам таго, што памер нібыта нясплочаных падаткаў падпадае пад вызначэньне буйнога, слонімская фінансавая міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка арганізацыі сп. Варанца. Частка першая артыкула 243 Крымінальнага Кодэкса прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да трох год.

Адначасова з гэтым Міхась Варанец накіраваў у суд Слонімскага раёна скаргу на незаконныя дзеяньні лейтэнанта фінансавай міліцыі Уладзіміра Юрчака, які аказваў на яго псыхалягічны ціск і парушаў ягоныя працэсуальныя правы.

Дадзеная крымінальная справа зьяўляецца аналягам той, якая ўзбуджаная ў адносінах да старшыні РГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Тацьцяны Процькі і бугальтара арганізацыі Тацьцяны Рудкевіч. Іх таксама абвінавачваюць ў парушэньні парадку выкарыстаньня грошаў, атрыманых па праграме ТАСІS. У пятніцу, 23 красавіка, адбыўся першы допыт спн. Процькі, на якім яна дала падпіску аб нявыезьдзе.
Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый
Юры Патоцкі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international