ВЯРХОЎНЫ СУД ПРЫЗНАЎ ЗАКОННАЙ КАНФІСКАЦЫЮ КАМПУТАРАЎ МАГІЛЕЎСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ ФОНДУ ІМЯ ЛЬВА САПЕГІ

2002 2002-08-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь адмовіўся задаволіць скаргу старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава, які разьлічваў з дапамогай Вярхоўнага суду вярнуць канфіскаваную фінансавай міліцыяй аргтэхніку.
У сваім адказе на імя Ўладзімера Шанцава намесьнік старшыні Вярхоўнага суду спадар Пташнік называе рашэньні суду Цэнтральнага раёну Магілёва і Магілёўскага абласнога суду цалкам законнымі. Паводле ягонага меркаваньня, фінансавая міліцыя Магілёва падчас прэзыдэнцкіх выбараў справядліва сканфіскавала замежныя кампутары, бо яны выкарыстоўваліся для вырабу агітацыйных матэрыялаў. Як ужо паведамляла Радыё Свабода, міліцыянты сканфіскавалі аргтэхніку, спасылаючыся на вядомы лукашэнкаўскі дэкрэт пра парадак паступленьня гуманітарнай дапамогі.
Кампутары і іншая аргтэхніка былі канфіскаваныя без аніякіх тлумачэнняў 6 верасня 2001г., напярэдадні выбараў прэзідэнта.
Кампутары належалі магілёўскай філіі фонду імя Льва Сапегі, чалец якой Уладзімер Шанцаў адначасова кіруе мясцовай арганізацыяй АГП. Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэньне падначаленых яму магілёўскіх судоў. Спадар Шанцаў не выключае, што ягоная арганізацыя будзе зьвяртацца ў міжнародныя судовыя інстанцыі.
Прадстаўнікі АГП, якія рыхтуюцца да выбараў ў мясцовыя саветы, кажуць, што з прычыны адсутнасьці аргтэхнікі яны будуць пазбаўленыя магчымасьці весьці агітацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international