Папярэджаньне за мітынг у Слоніме

2004 2004-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатар мітынгу, які адбыўся ў Слоніме з нагоды 86-х угодкаў БНР, кіраўнік раённай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Іван Бедка атрымаў 22 красавіка ў судзе папярэджаньне.

Іван Бедка атрымаў афіцыйны дазвол на правядзеньне мітынгу, адак міліцыянты склалі на яго два пратаколы. Першы — наконт ужываньня бел-чырвона-белага сьцяга. У другім напісалі, што Партыя БНФ у Слоніме не зарэгістраваная, таму мітынг быў несанкцыянаваны.

У судзе Іван Бедка патлумачыў, што падаваў заяву на правядзеньне мерапрыемства не ад партыі, а грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” у горадзе якраз зарэгістраванае. Судзьдзя Тамара Хамянец зазначыла, што тут на самой справе няма парушэньня па артыкуле 167-10, які мае на ўвазе дзеяньні ад імя “незарэгістраванай арганізацыі”. Аднак палітыка папярэдзілі па артыкуле 167-2 — “ужываньне незарэгістраванай сымболікі”, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international