Родныя зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста падтрымалі Рэзалюцыю Камісіі па правах чалавека ААН і прызначэньне сьпецдакладчыка па Беларусі. У сваім лісьце яны выказваюць надзею, што “выкладзеныя ў Рэзалюцыі патрабаваньні стануць кіраўніцтвам да дзеяньня для беларускіх уладаў”

2004 2004-04-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У лісьце, адрасаваным у Камісію па правах чалавека ААН, Зінаіда Ганчар ад сябе і ад імя мацярок выкрадзеных Юрыя Захаранка, Віктара Ганчара і Дзьмітрыя Завадзкага напісала:
“Мы выказваем удзячнасьць за прынятую вамі 15 красавіка 2004 году чарговую Рэзалюцыю аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. Мы ўдзячныя вам, што праблема з гвалтоўнымі зьнікненьнямі нашых родных, палітычных апанентаў існуючага рэжыму і журналіста, працягвае гучаць на такім высокім узроўні, і да нашай бяды не застаюцца абыякавымі ўсё больш людзей у розных краінах сьвету.
Мы спадзяемся, што выкладзеныя ў Рэзалюцыі патрабаваньні будуць нарэшце пачутыя і ня толькі прынятыя да ўвагі, але і стануць кіраўніцтвам да дзеяньня для беларускіх уладаў.
Мы падтрымліваем ваша рашэньне аб прызначэньні сьпецдакладчыка, з якім мы радыя будзем сустрэцца ў Беларусі і больш поўна распавесьці пра тое, што адбылося з нашымі роднымі і як вядзецца сьледзтва”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international