Перасьлед наваполацкага праваабаронцы Зьміцера Салаўёва працягваецца. На 29 красавіка яго выклікаюць у інсьпекцыю Міністэрства па падатках і зборах па г.Наваполацку.

2004 2004-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 красавіка ў офіс да Зьміцера Слаўёва прыйшлі супрацоўнікі інсьпекцыі Міністэрсіва па падатках і зборах па г. Наваполацку. А.Яловік і Л. Кадушка і ў прысутнасьці Салаўёва склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні – парушэньні падаткавага заканадаўства, ў якім сказана, што “09.04.04 Салаўёў не дазволіў правесьці кантрольны мерапрыемствы і выявіць, ці ажыцьцяўляеца камерцыйная (прадпрымальніцкая) дзейнасьць у памяшканьні, якое сам уладальнік называе “Офіс Зьміцера Салаўёва” . Адказнасьць за дадзенае правапарушэньне прадугледжанае ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь”.

Нагадаем, што 9 сакавіка ў памяшканьне, дзе працуе Зьміцер Салаўёў, які з’яўляўся прадстаўніком Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў Наваполацку, таксама прыходзілі супрацоўнікі падаткавай інсьпекцыі гораду А.Яловік і Л. Кадушка. Яны мелі на руках “предписание” на правядзеньне няпланавай рэйдавай праверкі. Падаткавікі намерваліся правесьці праверку “дзейнасьці, зьвязанай з прыёмам наяўных грашовых сродкаў ад пакупнікоў (кліентаў), з вытворчасьцю прадукцыі, выкананьня работ, аказаньнем паслугаў” і г.д. Зьміцер Салаўёў адмовіўся ўпусьціць у памяшканьне супрацоўнікаў падаткавай інсьпекцыі, матывуючы тым, што гаспадарчай дзейнасьцю ён не займаецца і ніякіх аперацыяў з наяўнымі і безнаяўнымі грашыма ў дадзеным памяшканьні не зьдзяйсьняе. Салаўёў прадставіў падаткавікам неабходныя дакументы дзеля доказу сваіх словаў. Гэта была ўжо ня першая спроба ціску на праваабаронцу. Перад гэтым ён ужо выклікаўся ў міліцыю і пракуратуру, дзе яго папярэдзілі аб магчымасьці адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай (ліквідаванай) структуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international