Камунальныя службы Гродна высяляюць з займанага памяшкання грамадскае аб'яднанне "Бацькаўшчына" за тое, што яно нібыта прадаставіла адзін з арандаваных пакояў рэдакцыі газеты "День". 15-га красавіка "Бацькаўшчына" атрымала ліст ад дырэктара УЖРЭП Ленінскага раёна А. Літвіна, які загадаў арганізацыі вызваліць памяшканне да 15-га траўня.

2004 2004-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Падставай для скасавання дамовы з'яўляецца размяшчэнне гарадзенскага офіса газеты "День" у нежылых памяшканнях... без дазволу адпаведных службаў", - гаворыцца ў пасланні. "Бацькаўшчыну" звінавачваюць у тым, што яна здала арандаванае памяшканне ў субарэнду без пісьмовага дазволу арандадаўцы (УЖРЭП Ленінскага раёна) і адпаведнага рашэння гарвыканкаму. Калі цягам месяца арганізацыя не выедзе з займаных памяшканняў, камунальнікі пагражаюць падаць у суд.
Старшыня праўлення "Бацькаўшчыны" і галоўны рэдактар "Дня" і М. Маркевіч разглядае гэты канфлікт у адным шэрагу з нядаўнім затрыманнем накладу газеты ў Іўі і спробай узламаць дзверы ў офіс. Ён сцвярджае, што субарэнды памяшкання ні юрыдычна, ні фактычна не было. "День" арандуе памяшканне ў Мінску, а прэтэнзіі камунальнікаў, магчыма, выкліканыя тым, што сярод сябраў "Бацькаўшчыны" шмат журналістаў газеты "День".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international