Галоўнаму рэдактару гарадзенскай газеты "Биржа информации" вынесена папярэджанне

2004 2004-04-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8-га красавіка пракуратура Ленінскага раёна Гродна вынесла папярэджанне галоўнаму рэдактару недзяржаўнай газеты "Биржа информации" Алене Раўбецкай за парушэнне артыкула 5 Закона аб друку. Гэтую інфармацыю пацвердзіў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" старэйшы следчы пракуратуры палкоўнік юстыцыі Аляксандр Абрамовіч. Галоўнага рэдактара папярэдзілі за тое, што газета нібыта распаўсюдзіла інфармацыю ад імя незарэгістраванай партыйнай структуры.
Падставай для папярэджання сталі дзве публікацыі, якія з'явіліся ў газеце "Биржа информации" 29-га студзеня і 18-га сакавіка і належалі кіраўніку Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб'яднанай Грамадзянскай партыі. Першы артыкул называўся "Мы не строим воздушных замков" і быў прысвечаны ўтварэнню партыйнай каліцыі "5+"; у другой публікацыі ("Нокаут в первом раунде") аўтар дзяліўся ўражаннямі ад назірання за выбарамі ў Расіі.

7-га красавіка галоўнага рэдактара газеты Алену Раўбецкую выклікалі ў раённую пракуратуру і паведамілі, што па факце з'яўлення гэтых публікацый праводзіцца праверка. Ініцыявала гэтую праверку абласная пракуратура, якая палічыла, што "Биржа информации" распаўсюдзіла інфармацыю ад імя незарэгістраванай структуры. Следчы раённай пракуратуры А. Абрамовіч, які гутарыў з А. Раўбецкай, спасылаўся на рашэнне Упраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама, якое ў жніўні 2003 года адмовіла ў рэгістрацыі Гарадзенскай суполцы АГП.

А. Раўбецкая, са свайго боку, даводзіла, што Аб'яднаная грамадзянская партыя зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі, а мясцовыя аддзяленні структуры, паводле Закона "Аб партыях", абавязаныя толькі падаць дакументы для "пастаноўкі на ўлік" у мясцовых органах улады. Гэтыя аргументы яны выклала ў тлумачальнай нататцы, якую прынесла ў пракуратуру 8-га красавіка.

Аднак высветлілася, што папярэджанне ёй ужо вынесена. А. Раўбецкая збіраецца дамагацца яго адмены праз суд.
Гэта не першая спроба прыцягнуць да адказнасці журналістаў недзяржаўных медыяў нібыта за распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраваных структур.

З пачатку красавіка карэспандэнтку баранавіцкай газеты "Intex-press" Марыну Кулікову ўжо двойчы выклікалі ў гарадскую пракуратуру для тлумачэнняў з нагоды яе публікацыі, прысвечанай далучэнню адной з баранавіцкіх ячэек БРСМ да незарэгістраванага моладзевага руху "Зубр" ("Intex-press" за 11 сакавіка). Прычынай выкліку стаў ліст у пракуратуру, падпісаны старшынём Баранавіцкага гарвыканкаму Віктарам Дзічкоўскім.

У гэтым жа шэрагу можна разглядаць і рашэнне суда Ленінскага раёну Мінска, які 13-га красавіка пакараў Міхаіла Марыніча штрафам у дзесяць базавых велічыняў за публікацыю ў газэце "Народная воля" артыкула "Калапс?". У артыкуле сп. Марыніч назваў сябе сябрам грамадскай арганізацыі "За годнае жыцьцё", якая пакуль не зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international