Беларускія ўлады ня хочуць прымаць у нашай краіне Сьпецыяльнага прадстаўніка Генеральнага сакратара ААН па праваабаронцах Хіну Джылані

2004 2004-04-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 красавіка старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі правёў працоўную сустрэчу са Сьпецыяльным прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН па праваабаронцах Хінай Джылані. Размова ішла права сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, якая значна пагоршылася за апошні год. Алесь Бяляцкі прывёў новыя факты закрыцьцья няўрадавых арганізацыяў у Беларусі, узбуджэньня крымінальных справаў за крытыку беларускіх уладаў з боку апазіцыйных палітыкаў і праваабаронцаў, перасьлед моладзі прафсаюзаў.
Хіна Джылані выказала шчырую зацікаўленасьць у новай інфармацыі з Беларусі і паведаміла, што яе офіс вельмі ўважліва адсочвае сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне.
Спадарыня Джылані праінфармавала, што яна ўжо некалькі разоў на працягу апошняга часу зьвярталася да беларускіх уладаў з просьбай узгадніць яе паездку ў Беларусь, але не атрымала станоўчага адказу. Тым ня менш, яна будзе і надалей рабіць актыўныя захады, каб паўплываць на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

У гэты ж дзень, 14 красавіка, адбылася сустрэча з Оліў Мур, прадстаўніцай Ірландскай місіі ў амісіі па правах чалавека, адказнай за прадстаўленьне Рэзалюцыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Варта нагадаць, што Ірландыя зараз старшынствуе ў Еўрапейскім Саюзе, і праект Рэзалюцыі падтрымліваецца ўсімі сябрамі ЕС. Была абмеркаваная сітуацыя з правмі чалавека ў Беларусі і адзначанае яе значнае пагаршэньне за апошні год.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international