У Беларусi ладзiцца серыя акцыяў, прысьвечаных Дням эўрапейскай спадчыны. Мерапрыемствы пройдуць у шматлікіх гарадох Беларусі. Навiны ад цэнтра "Верас":

2002 2002-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу 28 верасня 2002 г. плянуецца добраўпарадкаваць тэрыторыю
Кальварыйскiх могiлак у Менску, Старасямёнаўскiх могiлак у Вiцебску, а
таксама тэрыторыю вакол Каложскай царквы ў Гароднi i каля старога
чыгуначнага вакзалу ў Слуцку. Акрамя таго ў гэты ды iншыя днi будуць
праведзеныя шэраг дэбатаў па праблемах эўрапейскай спадчыны у Гомелi,
школьная вiктарына у Слонiме, экскурсii па Пiнску i Вiцебску, прыборка
тэрыторыi Музея валуноў у Менску, а таксама будзе прачытаны курс лекцыяў
для полацкiх школьнiкаў па архiтэктурнай спадчыне Беларусi.

Мерапрыемствы арганiзоўваюць Беларускi камiтэт Мiжнароднай Рады па помнiках i мясьцiнах (ICAMOS), Моладзевае грамадзкае аб'яднаньне "Гiсторыка",
Грамадзкае аб'яднаньне "Экадом", Беларуская лiга бацькоў i
настаўнiкаў "Крок за крокам", Асацыяцыя белрускiх скаўтаў, iнiцыятыўная
этнаграфiчная група Аляксея Глушко ды iнiцыятыўная група "Полацкi
археалагiчны легiён Марата Клiмава".

Вiцебскае аддзяленьне МГА "Гiсторыка" запрашае ўсіх прыняць удзел у
добраўпарадкаваньнi тэрыторыi Старасямёнаўскiх могiлак. У нашым горадзе
падчас мерапрыемства да МГА "Гісторыка" таксама далучацца сябры
Моладзевага цэнтра грамадзянскай супольнасьці "Верас". Арганізатары будуць
рады бачыць таксама і іншыя НДА на гэтай своеасаблівай талацэ.

Пачатак мерапрыемства аб 11 гадзiне ў суботу 28 верасьня. Праезд
трамваем нумар 6 да прыпынку "20-я СШ" (наступны пасля Полацкага рынку),
потым трэба прайсьцi некалькi дзесяткаў метраў па 7-й Полацкай вулiцы,
на якой i знаходзiцца стары нэкропаль.

Да 1917 г. у г. Вiцебску было 14 нэкропаляў (праваслаўных, каталiцкiх,
лютэранскiх i габрэйскiх). Сёньня Старасямёнаўскiя могiлкi --
практычна адзiны старадаўнi гарадзкi нэкропаль, усе астатнiя
па-барбарску былi зьнiшчаныя за гады савецкае ўлады. Цяперашнiя
Старасямёнаўскiя могiлкi складаюцца з колiшнiх лютэранскiх, Вайсковых
i праваслаўных Сямёнаўскiх могiлак, якiя зь цягам часу зьлiлiся ў адныя.

Аднак стары нэкропаль сёньня патрабуе тэрмiновае ўвагi й выратаваньня.
Неабходна прывесьцi гэтыя могiлкi ў парадак. Увага грамадзкасьцi
звычайна зьвярталася да яго толькi з нагоды сьвяткаваньня дзён памяцi
пахаваных тут Дарты Плiекшан, мацi латыскага паэта Яна Райнiса, Юдаля
Пэна, першага настаўнiка Марка Шагала, краязнаўцы Красьнянскага i
генэрала Рыхтара. У гэтым годзе Старасямёнаўскiя могiлкi плянуецца
нарэшце ўзяць пад ахову дзяржавы як гiсторыка-культурную каштоўнасьць.
Адпаведныя дакументы ўжо падрыхтаваныя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international